Аб некаторых зменах у абслугоўванні абанентаў А1 | Навiны | Пра кампанію

Аб некаторых зменах у абслугоўванні абанентаў А1

А1 пераглядае стратэгію ўзаемадзеяння з кліентамі шляхам прыярытызацыі дыстанцыйных каналаў продажаў і абслугоўвання.

 

Так, з 23 сакавіка 2020 года часова прыпынена праца 8 крам А1:

  • у Мінску – па адрасах вул. Кальварыйская, 4; Міхайлаўскі завулак, 4; пр. Незалежнасці, 60; 
  • у Віцебску – па адрасе Бешанковіцкая шаша, 3; 
  • у Бабруйску – па адрасе вул. Мінская, 51; 
  • у Магілёве – па адрасе вул. Якубоўскага, 44; 
  • у Брэсце – па адрасе вул. Маскоўская, 210; 
  • у Калінкавічах – па адрасе вул. Савецкая, 124.

 

Некаторыя з іх у далейшым будуць перазапушчаны ў фармаце віртуальных крам – інтэрактыўных вітрын, дзе інтэрнэт-наведвальнікі з дапамогай супрацоўнікаў продажаў змогуць у рэжыме анлайн вывучыць любую прыладу, якая іх цікавіць, атрымаць кансультацыі і аформіць куплю з дастаўкай на пазначаны адрас.

 

Выбраць найбліжэйшую ў сваім населеным пункце краму і праверыць яе актуальны рэжым працы можна ў дадатку «Мой А1» ці па спасылцы. Для жыхароў Калінкавічаў на перыяд закрыцця крамы па адрасе вул. Савецкая, 124 найбліжэйшай дзеючай крамай А1 стане крама ў Мазыры па вул. Нафтабудаўнікоў, 26.

 

У якасці альтэрнатывы наведанню крам кампанія А1 прапануе сваім абанентам атрымліваць абслугоўванне па сваіх абаненцкіх нумарах (змена тарыфнага плана, падключэнне ці адключэнне неабходных паслуг, кансультацыі па налічэннях і інш.) пры дапамозе анлайн-памочнікаў на сайце А1.by, у дадатку «Мой А1», а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра 150. Інтэрнэт-крама А1 дапаможа ў набыцці абсталявання і падключэнні новых SIM-карт з абраным тарыфным планам проста з дастаўкай на дом.