Аб мадыфікацыі паслуг на архіўнай лінейцы «Камфорт+» і зменах у падаванні некаторых інтэрнэт-пакетаў | Навiны | Пра кампанію

Аб мадыфікацыі паслуг на архіўнай лінейцы «Камфорт+» і зменах у падаванні некаторых інтэрнэт-пакетаў

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 інфармуе аб мадыфікацыі з 1 сакавіка 2021 года архіўных тарыфных планаў, якія ўваходзяць у лінейку «Камфорт+», без змены абаненцкай платы. Так, з улікам тэндэнцыі да росту спажывання інтэрнэт-трафіку і зніжэння колькасці галасавых выклікаў на тарыфах «Камфорт+», «Камфорт 2+», «Камфорт 4+» інтэрнэт-трафік, уключаны ў абаненцкую плату, будзе павялічаны ўдвая, захаваны безліміт хвілін для званкоў унутры сеткі А1 і асобна вылучана колькасць уключаных хвілін для званкоў у іншыя сеткі.

 

Архіўны тарыфны план

Пакет паслуг, уключаны ў абаненцкую плату пасля мадыфікацыі

«Камфорт+»

безліміт хвілін унутры сеткі, 200 хвілін у іншыя сеткі Беларусі, 2 ГБ інтэрнэт-трафіку

«Камфорт 2+»

безліміт хвілін унутры сеткі, 400 хвілін у іншыя сеткі Беларусі, 5 ГБ інтэрнэт-трафіку

«Камфорт 4+»

безліміт хвілін унутры сеткі, 600 хвілін у іншыя сеткі Беларусі, 8 ГБ інтэрнэт-трафіку

 

Абанентам тарыфнага плана «Камфорт+», дзеючым удзельнікам акцыі ў актыўным статусе, якія падключыліся ў рамках спецыяльнай прапановы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях у 2018 годзе, у дадатак да павялічанага аб'ёму інтэрнэт-трафіку будуць прапанаваныя безлімітныя званкі ва ўсе сеткі да канца 2021 года, а таксама пастаянная зніжка 20% на абаненцкую плату тарыфнага плана «Камфорт+».

 

Акрамя таго, змяняецца парадак падавання шэрагу пакетаў безлімітнага інтэрнэту. Так, з 28 лютага 2021 года для абанентаў тарыфных планаў «Камфорт М», «Камфорт L» і «Камфорт XL» паслуга «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 512 Кбіт/с» будзе недаступная для падключэння і выкарыстання. Дзеючым карыстальнікам паслугі «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 512 Кбіт/с» на тарыфах «Камфорт М», «Камфорт L» і «Камфорт XL» – фізічным асобам – будзе прапанавана падключыць паслугу «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 1 Мбіт/с» бясплатна да 31 сакавіка 2021 года. Дзеючым карыстальнікам дадзенай паслугі – юрыдычным асобам – будзе прапанавана падключыць паслугу «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 1 Мбіт/с» са зніжкай 50% на тры месяцы.

 

Таксама з 1 сакавіка 2021 змяняюцца ўмовы выкарыстання пакетаў «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 1 Мбіт/с» і «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 2 Мбіт/с» для абанентаў, якія карыстаюцца архіўнымі тарыфамі «Камфорт», «Камфорт 2», «Камфорт 4», «Камфорт 8», «Камфорт 16», «Камфорт+», «Камфорт 2+», «Камфорт 4+» і «Камфорт 8+». Пры гэтым абаненты гэтых тарыфных планаў, якія падключылі дадзеныя пакеты да 28 лютага 2021 года, змогуць працягнуць імі карыстацца на ранейшых умовах. З пералікам інтэрнэт-пакетаў, даступных для падключэння з 1 сакавіка 2021 года, можна азнаёміцца ў дадатку «Мой А1», праз USSD *135*7#выклік ці любым іншым магчымым спосабам.

 

Падрабязней вывучыць новыя ўмовы можна з 28 лютага 2021 года і 1 сакавіка 2021 года на сайце www.A1.by. Таксама інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся праз афіцыйныя старонкі A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by ці па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.