Пра меры, якія прымаюцца А1 у сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 у Беларусі | Навiны | Пра кампанію

Пра меры, якія прымаюцца А1 у сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 у Беларусі

Разумеючы крытычную важнасць тэлекамунікацыйных паслуг і сэрвісаў і беручы пад увагу магчымае зніжэнне мабільнасці насельніцтва краіны ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, А1 уважліва сочыць за падзеямі і мерамі, якія ўводзяцца кампетэнтнымі органамі па прафілактыцы і стрымліванні распаўсюджвання віруса ў Беларусі.

 

У адпаведнасці з планам забеспячэння бесперапыннай аперацыйнай дзейнасці А1 спецыялістамі кампаніі праведзена адпаведная праца па маніторынгу тэхнічнага стану сеткі і яе падрыхтоўцы да падвышаных нагрузак. На дадзены момант сеткі мабільнай (2G/3G/4G) і фіксаванай сувязі А1 гатовыя да двайной і больш нагрузак на існуючую інфраструктуру.

 

Акрамя гэтага, А1 гарантуе сваім кліентам бесперапыннасць аказання тэхнічнай і кансультацыйнай падтрымкі без збояў і ў поўным аб'ёме:

  • крамы А1 па ўсёй краіне, у тым ліку інтэрнэт-крама, працягнуць працу ў звычайным рэжыме (у выпадку змяненняў графіку працы крам кампанія праінфармуе пра гэта дадаткова);
  • спецыялісты А1 працягнуць аказваць неабходную дапамогу і кансультаваць абанентаў па ўсіх пытаннях паслуг сувязі ў кантакт-цэнтры па нумары 150, праз анлайн-чат на сайце A1.by, а таксама праз афіцыйныя старонкі кампаніі ў сацыяльных сетках;
  • тэхнічныя службы, якія адказваюць за абслугоўванне сетак мабільнай і фіксаванай сувязі, захоўванне даных і забаўляльныя сэрвісы, працягнуць працу ў штатным рэжыме.

 

Кампанія А1 працягне прымаць усе меры для таго, каб кліенты кампаніі працягвалі заставацца на сувязі, маглі аддалена кіраваць бізнэсам, а таксама мелі доступ да разнастайнага забаўляльнага кантэнту.