Новы стандарт прадукцыйнасці: POCO X7 – ужо ў А1
Для тых, хто шукае новы смартфон з магутным працэсарам, уражальнай камерай і стылёвым дызайнам, А1 абвяшчае аб старце продажаў POCO X7 8/256GB. Набыць прылады можна ў інтэрнэт-магазіне як аднаразовай аплатай, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.
Асноўныя перавагі POCO X7 8/256GB:
Высокая прадукцыйнасць: магутны працэсар POCO X7 забяспечвае імгненную рэакцыю праграм і плаўную працу нават у самых патрабавальных гульнях.
Шырокія магчымасці захоўвання: аб'ём памяці 8/256 дазваляе захоўваць усе вашы фотаздымкі, відэа і праграмы без неабходнасці турбавацца пра недахоп месца.
Якасная камера: сістэма камер, здольная рабіць уражальныя здымкі нават ва ўмовах нізкай асветленасці, парадуе аматараў фатаграфіі.
Даўгавечная батарэя: вялікая ёмістасць акумулятара гарантуе, што смартфон будзе працаваць доўга без падзарадкі.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.