Новы смартфон Samsung Galaxy A54 ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новы смартфон Samsung Galaxy A54 ужо ў А1

Прылады

У А1 стартаваў продаж Samsung Galaxy A54 у дзвюх камплектацыях: з аб’ёмам убудаванай памяці 128 ГБ і 256 ГБ. Навінку можна набыць ад 1519 рублёў пры куплі аднаразовым плацяжом, а таксама ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў усяго ад 63,29 рубля ў месяц.

 

Samsung Galaxy A54 – сучасная і стыльная мадэль брэнда Samsung, якая распрацавана з акцэнтам на зручнасць выкарыстання і эрганоміку. Смартфон прадстаўлены ў чатырох колерах: лайм, лавандавы, графіт і белы. Гэта дазволіць вам знайсці ўстройства, якое адпавядае вашаму густу і адлюстроўвае вашу індывідуальнасць.

 

Устройства атрымала 6,4-цалёвы Super AMOLED-дысплэй з падтрымкай частаты абнаўлення выявы 120 Гц, дзякуючы чаму можна атрымліваць асалоду ад яркіх і насычаных колераў, плаўнай работы інтэрфейсу, а таксама ад адчувальнасці экрана пры выкарыстанні праграм і гульняў.

 

Смартфон таксама мае трайную сістэму камер: асноўную камеру на 50 Мп, ультрашырокавугольную камеру на 12 Мп і камеру для макраздымкі на 5 Мп. Такое спалучэнне дазваляе атрымліваць дакладныя і дэталёвыя фатаграфіі. А дзякуючы мноству рэжымаў здымкі і функцый вы атрымаеце максімальную аддачу і задавальненне ад стварэння прыгожых кадраў.

 

Samsung Galaxy A54 працуе на магутным 8-ядзерным працэсары, які адказвае за высокую прадукцыйнасць, прыдатную для большасці праграм і гульняў. А ёмісты акумулятар на 5000 мАг забяспечыць працяглы час аўтаномнай работы пры інтэнсіўным выкарыстанні.

 

Samsung Galaxy A54 – гэта ўніверсальнае і надзейнае ўстройства, якое падыдзе як для штодзённага выкарыстання, так і для выканання складаных задач.

 

Спяшайцеся стаць уладальнікам стыльнага і яркага смартфона ў А1!

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы