Новы горад на карце: сэрвіс «А1 Таксі» запушчаны ў Магілёве | Навiны | Пра кампанію

Новы горад на карце: сэрвіс «А1 Таксі» запушчаны ў Магілёве

Аб кампаніі

«A1 Таксі» пачаў працу ў Магілёве: з 22 лістапада жыхары аднаго з найбуйнейшых гарадоў Беларусі могуць здзяйсняць паездкі па любых адрасах з дапамогай сэрвісу, які быў запушчаны вядомым правайдарам тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг – кампаніяй A1 – і цяпер дынамічна развіваецца па ўсёй краіне.

 

Магілёў стаў чацвёртым горадам Беларусі, дзе можна скарыстацца паслугамі «А1 Таксі». За паўгода з моманту запуску сэрвіс, апроч Мінска, стаў даступны яшчэ ў Оршы і Мар’інай Горцы. Старту працы «A1 Таксі» ў Магілёве папярэднічала актыўная праца з лакальнымі перавозчыкамі і аўтапаркамі, каб з першага дня працы забяспечыць жыхароў горада неабходнай колькасцю аўтамабіляў.

 

«A1 Таксі» мае выгадную і гнуткую сістэму тарыфаў, аказвае паслугу «Цвярозы кіроўца», прапануе магчымасць карпаратыўнага абслугоўвання, перадзамовы аўтамабіля і паездак за горад, а таксама не спаганяе дадатковую плату з пасажыраў з дзецьмі. Акрамя таго, сэрвіс працуе з дапамогай «жывой» тэхпадтрымкі: на сувязі працуюць дыспетчары, а не робаты.

 

Падрабязней даведацца пра ўсе акцыі сэрвісу можна на сайце ў адмысловым раздзеле «Акцыі».

 

У «А1 Таксі» працуе гнуткая сістэма лаяльнасці, дзякуючы якой можна вяртаць бонуснымі баламі 2% ад кожнай паездкі. Пазней імі можна аплачваць да 99% кошту будучых паездак або да 30% кошту любых тавараў у магазінах А1. А яшчэ скідкі чакаюць карыстальнікаў прэміяльных картак Visa – яны могуць зэканоміць да 50% на паездкі ў аэрапорт у Магілёве і Мінску, а таксама да 20% на ўсе тарыфы па горадзе.

 

«“A1 Таксі” з самага пачатку задумваўся як нацыянальны сэрвіс – з камфортнай сістэмай тарыфаў, празрыстай цэнавай палітыкай і адзінымі стандартамі якасці для ўсіх карыстальнікаў. На сённяшні дзень праведзена вялікая праца па аптымізацыі функцыяналу, а значыць, надышоў час для актыўнага маштабавання праекта і пашырэння прысутнасці сэрвісу ва ўсіх рэгіёнах краіны. І запуск “A1 Таксі” ў Магілёве – яшчэ адзін важны крок у гэтым напрамку», – пракаментаваў кіраўнік праекта «A1 Таксі», начальнік упраўлення інфраструктурных рашэнняў A1 Яўген Ляўданскі.

 

Для захоўвання і апрацоўкі персанальных даных карыстальнікаў A1 выкарыстоўвае магутнасці ўласнага дата-цэнтра, які мае ўсе неабходныя сертыфікаты адпаведнасці міжнародным і нацыянальным стандартам бяспекі. Такім чынам, уся інфармацыя сэрвісу знаходзіцца пад надзейнай абаронай і не будзе падвяргацца трансгранічнай перадачы. Праграма «А1 Таксі» даступна для спампоўвання ў Google Play, App Store і AppGallery.