Новы брэнд і растэрміноўка без пераплат: А1 пачынае продаж смартфонаў TECNO | Навiны | Пра кампанію

Новы брэнд і растэрміноўка без пераплат: А1 пачынае продаж смартфонаў TECNO

У партфоліа ўстройстваў, даступных да набыцця ў А1, з’явіўся новы брэнд – TECNO. У продаж паступілі адразу чатыры смартфоны: TECNO POVA 3 6/128GB, TECNO SPARK 9 Pro 4/128GB, TECNO SPARK 8C 4/64GB і TECNO CAMON 19 Pro 8/128GB. Купіць іх можна на асаблівых умовах – у растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў усяго ад 17,50 рубля ў месяц.

 

TECNO POVA 3 6/128GB – гэта дэвайс, які адрозніваецца прадукцыйнасцю 8-ядзернага працэсара G88, уражлівым акумулятарам на 7000 мАг, а таксама 6,9-цалёвым экранам FHD+ з частатой абнаўлення да 90 Гц. Акрамя таго, асноўная камера ў смартфоне мае разрашэнне 50 Мп для дакладных і яркіх здымкаў.

 

Яшчэ адна навінка – TECNO SPARK 9 Pro 4/128GB – можа прапанаваць будучаму ўладальніку франтальную камеру на 32 Мп для ідэальных сэлфі. А сучасны дызайн смартфона і тонкі корпус 8,42 мм – абавязкова прыцягнуць увагу навакольных.

 

Трэцяя навінка – TECNO SPARK 8C 4/64GB – ідэальнае спалучэнне вялікага 6,6-цалёвага экрана HD+ і сістэмы аб’ёмнага гучання DTS. За працяглы час работы смартфона адказвае энергаёмісты акумулятар 5000 мАг з аптымізаваным энергаспажываннем. А функцыя Memory Fusion стане выдатным памочнікам для павышэння прадукцыйнасці смартфона і плыўнай работы праграм.

 

Прэміяльны дызайн, трохмодульная камера на 64 Мп са святлоадчувальным модулем, выдатная прадукцыйнасць, вялікі экран з высокай частатой абнаўлення да 120 Гц – гэта ўсё пра чацвёртую навінку: TECNO CAMON 19 Pro 8/128GB . Акрамя таго, мадэль з флагманскай лінейкі мае звыштонкую рамку экрана – усяго 0,98 мм.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.