Новыя магчымасці VOKA: дадатак для Apple TV і архіў для афлайн-праглядаў | Навiны | Пра кампанію

Новыя магчымасці VOKA: дадатак для Apple TV і архіў для афлайн-праглядаў

Відэасэрвіс VOKA абнавіў спосабы доступу да свайго кантэнту: выпусціў дадатак для Apple TV, дадаў магчымасць плаціць за канкрэтны фільм, загружаць кіно і серыялы для афлайн-прагляду.

 

Для прагляду на Apple TV карыстальнікам дастаткова проста спампаваць дадатак VOKA у AppStore на тэлевізар і аўтарызавацца на платформе. Можна карыстацца ўсімі набытымі раней падпіскамі, а любая новая паслуга дадаецца з аплікацыі на тэлефоне ці праз сайт voka.tv.

 

Таксама на VOKA з'явілася спецыяльная падборка кіно для прагляду без афармлення падпіскі – цяпер доступ да канкрэтнага фільма на свой густ можна аплаціць асобна. З моманту аплаты любое відэа даступнае на працягу месяца, але пасля пачатку прагляду – на працягу 48 гадзін. У падборку ўваходзяць такія папулярныя кінахіты як «Аладзін», «Мсціўцы: Фінал», фантастычная сага «Зорныя войны» і шмат што іншае.

 

Праз дадатак VOKA для смартфонаў і планшэтаў з'явілася магчымасць глядзець кіно без доступу ў інтэрнэт. Гэта больш за дзве тысячы фільмаў і серыялы з падпісак «Чароўны свет» і «VOKA відэа»: «Рапунцэль», «Звераполіс», кінасусвет MARVEL – «Доктар Стрэндж», «Мсціўцы», «Вартавыя Галактыкі», прыгодніцкія фільмы – «Піраты Карыбскага мора», «Хронікі Нарніі», папулярнае кіно ў агучцы на беларускай мове («Палёт над гняздом зязюлі», «1+1», «Падынгтан»).