Новыя прылады для аматараў музыкі і функцыянальных гаджэтаў у А1 | Навiны | Пра кампанію

Новыя прылады для аматараў музыкі і функцыянальных гаджэтаў у А1

Прылады

У магазінах А1 з’явіліся цікавыя навінкі – дзве мадэлі бесправадных навушнікаў ад HONOR, нашумелыя накладныя навушнікі Marshall Major V, а таксама партатыўная зарадная прылада Baseus Star-Lord Digital Display.

 

Набыць прылады можна як адным плацяжом, так і ў камфортную растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

HONOR CHOICE X7 Lite – гэта бюджэтныя навушнікі-ўкладышы з актыўным шумападаўленнем, якія забяспечваюць якаснае гучанне нават у самых гучных месцах. Дзякуючы абароненасці ад вільгаці іх можна выкарыстоўваць пры розных умовах надвор’я. Адзін зарад забяспечыць да 7 гадзін праслухоўвання музыкі, а з зарадным кейсам ёмістасцю 500 мАг агульны час аўтаномнай працы павялічваецца да 38 гадзін.

 

Напаўадкрытыя навушнікі HONOR CHOICE X7e спалучаюць чысты гук з магчымасцю чуць наваколле дзякуючы сваёй унікальнай канструкцыі. Яны ідэальна пасуюць тым, хто цэніць бяспеку і камфорт у гарадскім асяроддзі. А да 8 гадзін працы на адным зарадзе дазволяць насалоджвацца ўлюбёнай музыкай на працягу ўсяго дня.

 

Трэцяя навінка – легендарныя накладныя навушнікі Marshall Major V з мікрафонам. Яны вылучаюцца магутным гучаннем, стылёвым дызайнам і доўгім часам аўтаномнай працы: больш за 100 гадзін прайгравання без падзарадкі дазваляюць выкарыстоўваць іх штодзённа. А дынамікі з індывідуальным наладжваннем забяспечваюць насычаныя басы, збалансаваныя сярэднія і выразныя высокія частоты.

 

Каб прылады заўсёды заставаліся зараджанымі, нават у дарозе, варта звярнуць увагу на партатыўную зарадную прыладу Baseus Star-Lord Digital Display. Ёмістасць акумулятара ў 10 000 мАг і магутнасць у 30 Вт – гэта ідэальныя характарыстыкі для тых, хто хоча заўсёды быць на сувязі. Таксама прылада абсталявана інтэлектуальным дысплэем, які наглядна адлюстроўвае бягучы ўзровень зараду, а падтрымка хуткай зарадкі дазваляе папаўняць запас акумулятара ў найкарацейшы тэрмін.

 

Будзьце на сувязі і насалоджвайцеся ўлюбёнай музыкай з новымі прыладамі ў А1!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.