Новыя смартфоны ад realme – ужо ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новыя смартфоны ад realme – ужо ў продажы ў А1

У асартыменце прылад, даступных у А1, з'явіліся адразу дзве новыя мадэлі смартфонаў: realme 9 Pro+ і realme 9 Pro. Дэвайсы можна набыць як аднаразовым плацяжом, так і ў доўгую растэрміноўку да 11 месяцаў ад 109 рублёў за месяц.

 

realme 9 Pro+ – гэта навінка з добрымi суадносінамі характарыстык, функцый і кошту. Прыладу з працэсарам MediaTek Dimensity 920 5G, трайной камерай c раздзяленнем асноўнага модуля на 50 Мп і флагманскім сэнсарам Sony IMX766, вялікім 6,4-цалёвым дысплеем і акумулятарам ёмістасцю 4500 мАг можна набыць ад 127,18 рублі у месяц у растэрміноўку да 11 месяцаў.

 

Яшчэ адна навінка гэтага лета прадукцыйны і яркі realme 9 Pro, які адрозніваецца эфектным дызайнам корпуса і выдатнымі тэхнічнымі характарыстыкамі. Сярод іх – працэсар Qualcomm Snapdragon 695, вялікі 6,6-цалёвы LCD-дысплей з частатой абнаўлення да 120 Гц, трайная камера з асноўным модулем на 64 Мп, а таксама акумулятар ёмістасцю 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі 33 Вт. Кошт дэвайса ў растэрміноўку да 11 месяцаў усяго ад 109 рублёў у месяц.

 

Спяшайцеся за яркімі навінкамі ў А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.