Новыя планшэты Xiaomi Pad 7 і Xiaomi Pad 7 Pro – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новыя планшэты Xiaomi Pad 7 і Xiaomi Pad 7 Pro – ужо ў А1

Прылады

У магазінах А1 стартаваў продаж абноўленай лінейкі планшэтаў – Xiaomi Pad 7 і Xiaomi Pad 7 Pro. Мадэлі даступныя ў двух варыянтах убудаванай памяці: 128 ГБ і 256 ГБ, што дазваляе карыстальнікам выбіраць канфігурацыю паводле сваіх патрэб. Набыць прылады можна як аднаразовым плацяжом, гэтак і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.

 

Ключавыя асаблівасці навінак:

  • Магутная прадукцыйнасць: абедзве мадэлі аснашчаныя сучаснымі працэсарамі, якія забяспечваюць плаўную працу ў шматзадачным рэжыме і падчас запуску патрабавальных праграм.
  • Палепшаныя дысплэі: высокая частата абнаўлення экрана і дакладная перадача колераў робяць прылады ідэальнымі для працы, творчасці і забаў.
  • Доўгая аўтаномнасць: акумулятары вялікай ёмістасці падтрымліваюць працяглае выкарыстоўванне без частых падзарадак.
  • Гнуткасць захоўвання даных: выбар паміж 128 ГБ і 256 ГБ дазваляе аптымізаваць прыладу пад захоўванне файлаў, гульняў і мультымедыя.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.