Новыя MacBook Air з чыпам M4 – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новыя MacBook Air з чыпам M4 – ужо ў А1

Прылады

У нас радасная навіна: абвешчаны афіцыйны старт продажаў абноўленай лінейкі MacBook Air на базе новага працэсара M4. У асартыменце прадстаўлены мадэлі з дыяганалямі 13 і 15 цаляў і рознымі канфігурацыямі памяці. Прылады даступныя для набыцца, у тым ліку, і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.

 

Даступныя мадэлі:

Apple Macbook Air 13 M4 16/256GB

Apple Macbook Air 13 M4 16/512GB

Apple Macbook Air 15 M4 16/256GB

Apple Macbook Air 15 M4 16/512GB

 

Новыя MacBook Air на чыпе M4 забяспечваюць яшчэ большую хуткасць і плаўнасць ва ўсім, што вы робіце, напрыклад, падчас працы са мноствам праграм і ўкладак, а таксама падчас рэдагавання відэа ці ў гульнях. Мадэлі з 13- і 15-цалёвымі Liquid Retina-дысплэямі (да 500 ніт яркасці і 1 млрд колераў) захоўваюць тонкі корпус (ад 1,24 кг) і аўтаномнасць да 18 гадзін. Камплектацыя ўключае 2 порты Thunderbolt/USB 4, MagSafe, Wi-Fi 6E, а пасіўнае ахалоджванне і macOS Sequoia забяспечваюць плаўную працу нават пад нагрузкай. Абноўленыя MacBook Air на M4 прапаноўваюць яшчэ больш магутнасці і партатыўнасці, захоўваючы фірмавы дызайн і доўгую аўтаномнасць – ідэальны выбар для працы і творчасці.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.