Новыя iPhone 17 ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новыя iPhone 17 ужо ў А1

Прылады

Серыя iPhone 17 ужо даступна для набыцця ў А1! Мадэлі iPhone 17, iPhone 17 Pro і iPhone 17 Pro Max можна набыць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

iPhone 17 зрабіўся яшчэ хутчэйшым і ярчэйшым дзякуючы новаму чыпу А19, які вылучаецца высокай прадукцыйнасцю і энергаэфектыўнасцю. Абноўлены дысплэй з тэхналогіяй ProMotion да 120 Гц робіць кожны рух плаўным, а камеры дазваляюць ствараць уражальныя здымкі дзякуючы 48–мегапіксельнаму модулю з тэхналогіяй Dual Fusion, шырокавугольнай камерай на 48 Мп і 2–кратнаму аптычнаму зуму. Франтальная камера на 18 Мп падтрымлівае функцыю Center Stage і Dual Capture відэа, а абароненая шкло Ceramic Shield 2 забяспечвае яшчэ большую ўстойлівасць да пашкоджанняў. Дапаўняе карціну хуткая зарадка – да 50 % усяго за 20 мінут.

 

iPhone 17 Pro і Pro Max ствараліся для тых, хто шукае максімум магчымасцяў. Гэтыя мадэлі атрымалі найноўшы чып A19 Pro, яшчэ ярчэйшы і больш кантрасны экран з адаптыўнай частатой абнаўлення да 120 Гц і мінімальнымі рамкамі, а таксама ўнікальны суцэльны алюмініевы корпус, лёгкі і трывалы адначасова. Камеры – сапраўдны гонар флагманаў: тры 48–мегапіксельныя Fusion–модулі, уключаючы ўдасканалены тэлеаб'ектыў, якія адкрываюць новыя далягляды мабільнай фатаграфіі. Для аматараў відэаздымкі прадугледжаны прафесійны ўзровень – упершыню ў смартфоне з'явілася падтрымка фармату ProRes RAW.

 

Не прамініце момант – новыя iPhone ужо чакаюць вас у А1!

 

Зрабіць куплю з бясплатнай дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце shop.а1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.