Новыя iPhone 12 і iPhone 12 mini у фіялетавым колеры — хутка ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Новыя iPhone 12 і iPhone 12 mini у фіялетавым колеры — хутка ў А1!

Кампанія А1 анансуе хуткі старт продажаў iPhone 12 і iPhone 12 mini у новым трэндавым фіялетавым колеры.

 

Навінкі атрымалі Super Retina XDR-дысплей дыяганаллю 6,1/5,4 цалі са звышмоцным шклом Ceramic Shield, падтрымку аксесуараў MagSafe, а таксама пазнавальны стыль з выразнымі абрысамі бакавых граняў корпуса. «Сэрца» прылад – новы працэсар A14 Bionic.

 

Сачыце за навінамі А1, каб не прапусціць інфармацыю пра дату старту перадзаказу і продажаў новага iPhone у эксклюзіўным колеры!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.