Новыя аксесуары Xiaomi – ужо ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новыя аксесуары Xiaomi – ужо ў продажы ў А1

Архіў закупак

У А1 у продажы з’явіліся новыя аксесуары брэнда Xiaomi: навушнікі Redmi Buds 4 і фітнес-бранзалет Smart Band 7 Pro. Ужо сёння дэвайсы можна купіць як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Бесправадныя навушнікі Xiaomi Redmi Buds 4 абсталяваны мікрафонам з тэхналогіяй актыўнага шумапрыглушэння, што дазваляе здзяйсняць высакаякасныя тэлефонныя званкі. Акрамя таго, навінка атрымала шэраг карысных і сучасных функцый: магчымасць кіравання званкамі і прайграваннем музыкі адным дотыкам, а таксама хуткую зарадку і добрую аўтаномнасць, якая дазваляе прапрацаваць устройству да 30 гадзін пры выкарыстанні зараднага кейса. Набыць дэвайс можна ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў усяго ад 7,04 рубля ў месяц ці за 169 рублёў пры аднаразовай аплаце.

 

Стыльны Xiaomi Smart Band 7 Pro з буйным поўнакаляровым экранам 1,64 цалі і ўбудаваным модулем GNSS ужо можна купіць у А1 – ад 11,20 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў. Фітнес-бранзалет стане выдатным памочнікам: устройства адсочвае фізічную актыўнасць і паведамляе аб іх дасягненні, падае даныя аб стане здароўя: напрыклад, частаце сардэчных скарачэнняў, якасці сну і іншых.

 

Сярод навінак ад Xiaomi таксама даступныя для куплі раменьчыкі класічных колераў да фітнес-бранзалета Xiaomi Smart Band 7 і сеткавае зараднае ўстройства Xiaomi 120W Charging Combo для хуткай зарадкі дэвайсаў.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы