Новыя AirPods – хутка ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Новыя AirPods – хутка ў А1!

А1 анансуе хуткі старт перадзаказу і продажаў новых навушнікаў Apple AirPods 3-га пакалення.

 

Навінка атрымала адаптыўны эквалайзер, які падстройвае музыку персанальна пад карыстальніка, і больш кампактную і тэхналагічную форму. Новы датчык націскання падтрымлівае яшчэ болей магчымасцяў кіравання: уключайце і спыняйце прайграванне, перамотвайце трэкі, адказвайце на званкі і завяршайце іх адным дотыкам рукі. Пры гэтым убудаваныя мікрафоны ў кожным навушніку закрытыя спецыяльнай акустычнай сеткай, што дазваляе максімальна знізіць шум ад ветру падчас званкоў, каб карыстальніка заўсёды было выразна і ясна чуваць.

 

AirPods 3, як і зарадны футляр MagSafe, устойлівыя да ўплыву поту і вады і маюць абарону па стандарце IPX4. Таму іх уладальнікі змогуць не баяцца выкарыстоўваць навушнікі пад дажджом і падчас інтэнсіўных трэніровак. Акрамя таго, акумулятар навінкі зараджаецца яшчэ хутчэй і працуе долей. Пры поўным зарадзе футляра навушнікі працуюць да 30 гадзін запар.

 

Сачыце за навінамі А1, каб не прапусціць інфармацыю пра дату старту перадзаказу і продажаў новых AirPods!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.