Навінкі Samsung Galaxy Tab S10 FE і S10 FE+ ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Навінкі Samsung Galaxy Tab S10 FE і S10 FE+ ужо ў А1

Прылады

У магазінах А1 з'явіліся навінкі топавых планшэтаў ад Samsung. Прылады серыі Galaxy Tab S10 FE і S10 FE+ прадстаўлены ў розных мадыфікацыях: з 8/128 ГБ і 12/256 ГБ аб'ёмамі памяці. Мадэлі можна набыць як аднаразовай аплатай, так і ў камфортную растэрміноўку тэрмінам да 24 месяцаў без першага ўзносу.

 

Samsung Galaxy Tab S10 FE і S10 FE+ пацешаць сваіх карыстальнікаў магутнай прадукцыйнасцю дзякуючы 8-ядраваму працэсару з частатой да 2.9 ГГц і аператыўнай памяццю да 12 ГБ. Акрамя таго, планшэты маюць яркі экран з плаўнай карцінкай і насычанымі колерамі, а таксама вызначаюцца доўгім часам аўтаномнай працы і наяўнасцю зручнага стылуса S Pen у камплекце.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.