Навінкі ноўтбукаў HUAWEI – MateBook D 14 2024 і MateBook X Pro 2024 – ужо у А1 | Навiны | Пра кампанію

Навінкі ноўтбукаў HUAWEI – MateBook D 14 2024 і MateBook X Pro 2024 – ужо у А1

Прылады

У магазінах А1 з’явіліся новыя ноўтбукі HUAWEIHUAWEI MateBook D 14 2024 і HUAWEI MateBook X Pro 2024. Інавацыйныя, магутныя і створаныя для максімальнай прадуктыўнасці. Зараз у вас яшчэ больш магчымасцей выбраць ідэальны дэвайс для працы, вучобы і творчасці.

 

HUAWEI MateBook D 14 2024 – кампактны і надзейны памочнік для вучобы і працы. Аснашчаны працэсарам Intel Core i5 13-га пакалення, які забяспечвае плаўную працу ў любых задачах. 14-цалёвы Full HD IPS-дысплэй з тонкімі рамкамі радуе насычанымі колерамі і высокай выразнасцю. 16 ГБ аператыўнай памяці і SSD на 512 ГБ дазваляюць без затрымак працаваць з дакументамі, графікай і мультымедыя. Лёгкі і трывалы металічны корпус вагой усяго 1,39 кг робіць яго зручным для штодзённага выкарыстання.

 

HUAWEI MateBook X Pro 2024 – ультрабук прэміяльнага класа, створаны для тых, хто патрабуе ад тэхнікі максімуму. Яго 14,2-цалёвы бязрамачны дысплэй з раздзяленнем 3.1K забяспечвае неверагодную дэталізацыю і камфорт для вачэй. Прадукцыйныя працэсары Intel Core Ultra у спалучэнні з графікай Intel Arc забяспечваюць магутнасць, дастатковую для працы з графікай, відэамантажу і шматзадачнасці. У залежнасці ад канфігурацыі мадэль даступная з 16 або 32 ГБ аператыўнай памяці і SSD на 1 ТБ або 2 ТБ. Пры вазе ўсяго 980 грам ноўтбук застаецца неверагодна лёгкім і партатыўным.

 

Тонкія, лёгкія, элегантныя. З бязрамачнымі экранамі, разумнай сістэмай ахаладжэння і высокай аўтаномнасцю – MateBook D 14 2024 і MateBook X Pro 2024 ідэальна падыходзяць для тых, хто цэніць стыль і прадукцыйнасць.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце shop.a1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.