Навінкі і прадукцыйныя смартфоны POCO у А1 | Навiны | Пра кампанію

Навінкі і прадукцыйныя смартфоны POCO у А1

Прылады

Магутны і функцыянальны POCO F7 12/512GB ужо ў А1! Дэвайс не пакіне абыякавымі аматараў мабільнага геймінгу і прыхільнікаў смартфонаў з вялікім аб'ёмам убудаванай памяці. Набыць навінкі можна ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу і з бясплатнай дастаўкай па ўсёй краіне.

 

POCO F7 12/512GB – магутны, збалансаваны смартфон з флагманскімі амбіцыямі, аснашчаны хуткім і энергаэфектыўным 4-нм працэсарам Qualcomm Snapdragon 8s Gen 4, камфортным AMOLED-экранам з дыяганаллю 6,83 цалі і ўбудаваным аб'ёмам памяці 512 ГБ, каб захаваць і запомніць кожны момант!

 

Апроч навінкі, у вытворцы ёсць мадэлі, да якіх безумоўна варта прыгледзецца:

 

POCO X7 8/256GB – збалансаваны смартфон з сярэдняга цэнавага сегмента, пры гэтым не абдзелены і прэміяльнымі фішкамі.

 

POCO M7 PRO 5G 8/256GB – практычны і стыльны смартфон, які выдатна спраўляецца з выкананнем штодзённых функцый.

 

POCO F7 PRO 5G 12/256GB – цудоўны выбар для тых, каму патрэбна флагманская прадукцыйнасць і ашаламляльны экран.

 

POCO F7 Ultra 16/512GB – смартфон з топавым працэсарам для гульняў і магутнай камерай для гнуткага досведу фота/відэаздымкі.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце shop.a1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.