Навінка Samsung Galaxy A17 ужо ў А1
Сустракайце Samsung Galaxy A17 у А1! Абноўлены смартфон зрабіўся яшчэ ярчэйшым і больш функцыянальным у параўнанні з папярэдняй мадэллю, захаваўшы пры гэтым фірменную якасць брэнда і выгаднае спалучэнне стылю, прадукцыйнасці і сучасных тэхналогій.
Galaxy A17 атрымаў 6,7‑цалёвы Super AMOLED‑дысплэй з павялічанай разрознасцю дысплэя да 2340*1080 і з палепшанай перадачай колераў, што робіць выяву максімальна плаўнай і рэалістычнай. Глядзець фільмы, гуляць і карыстацца праграмамі цяпер яшчэ камфортней.
Асноўная патройная камера на 50 Мп забяспечвае выдатную якасць здымкаў пры любым асвятленні, а ўбудаваныя функцыі штучнага інтэлекту аўтаматычна падбіраюць аптымальныя наладкі для ідэальнага кадра. У адрозненне ад папярэдніка, новая мадэль прапануе палепшаную апрацоўку фота і відэа, а таксама больш натуральныя колеры на партрэтных здымках.
Прадукцыйнасць прылады таксама вырасла: абноўлены працэсар забяспечвае хуткую працу інтэрфейсу, плаўнае пераключэнне паміж праграмамі і стабільную працу ў гульнях. Акумулятар ёмістасцю 5000 мАг і падтрымка хуткай зарадкі дазваляюць заставацца на сувязі цэлы дзень без падзарадкі.
Корпус Galaxy A17 мае абарону ад пылу і пырскаў паводле стандарту IP54, што робіць яго ідэальным спадарожнікам у любых умовах. Мадэль даступна ў некалькіх стыльных колерах, якія падкрэсліваюць індывідуальнасць уладальніка.
Аформіць Samsung Galaxy A17 можна адным плацяжом і ў растэрміноўку без пераплат да 24 месяцаў у А1.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1.
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.