Навінка ад HONOR: планшэт Pad 9 – ужо ў продажы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Навінка ад HONOR: планшэт Pad 9 – ужо ў продажы ў А1

Прылады

У А1 стартавалі продажы даступнай навінкі ад брэнда HONOR – планшэта Pad 9. Купіць прылады можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку без пераплат і першага ўзносу да 11 месяцаў.

 

HONOR Pad 9 гарантуе не толькі выдатную якасць гульняў і прагляд відэа дзякуючы 12,1-цалёваму экрану, але і палепшаную гукавую сістэму з 8 дынамікамі для поўнага паглыблення. Планшэт ідэальна пасуе для працы і вучобы – пад рукой заўжды будуць знаходзіцца патрэбныя дакументы.

 

Навінка аснашчаная працэсарам Snapdragon 6 Gen 1, які гарантуе найвышэйшую прадукцыйнасць і хуткі водгук пры працы з праграмамі і мультымедыя. А аб'ём убудаванай памяці – 128 ГБ і 256 ГБ – забяспечвае дастатковую прастору для захоўвання файлаў, прыкладанняў і кантэнту.

 

Ёмістасць акумулятара на 8300 мАг дазваляе HONOR Pad 9 працаваць працяглы час аўтаномна, а падтрымка хуткай зарадкі 35 Вт забяспечыць хуткае аднаўленне зараду.

 

Апрача таго, для забеспячэння большай абароны і зручнасці карыстання новым планшэтам у А1 даступныя для пакупкі чахлы ў двух варыянтах: з клавіятурай і без.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы