Новая Яндэкс Станцыя Мідзі з Zigbee — ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новая Яндэкс Станцыя Мідзі з Zigbee — ужо ў А1

Прылады

У А1 пачаліся продажы разумнай калонкі Яндэкс Станцыя Мідзі — з віртуальным асістэнтам Алісай і падтрымкай пратакола Zigbee. Набыць навінку можна як у растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 25,37 рубля ў месяц, так і аднаразовым плацяжом за 539 рублёў.

 

Дзякуючы магутнасці 24 Вт і тэхналогіі Room Correction Яндэкс Станцыя Мідзі адаптуе гучанне пад форму і памер пакоя, таму яе можна ставіць у любое месца. Чатыры мікрафоны дакладна ўспрымаюць каманды карыстальніка, нават калі яны вымаўляюцца ў вялікім і шумным памяшканні — калонка аснашчаная нейронным працэсарам, дзякуючы якому Аліса яшчэ ўважлівей адгукаецца на каманды і апрацоўвае запыты карыстальніка.

 

Убудаваны хаб кіравання Zigbee дазваляе Мідзі наўпрост узаемадзейнічаць з датчыкамі і іншымі гаджэтамі разумнага дома — гэта дазваляе навінцы кіраваць прыладамі нават без інтэрнэту.

 

Апрача таго, карыстальніку даступная функцыя «Хуткія каманды» для кіравання музыкай, разумным домам і тэлебачаннем без звароту да Алісы па імені, рэжым радыёняні для сувязі з дзіцячым пакоем, а таксама магчымасць званіць на сваю хатнюю Станцыю або іншыя Яндэкс Станцыі.

 

Зрабіце свой дом камфортным з А1!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы