Новая версія Яндэкс Станцыі Лайт 2 ужо ў А1
У магазінах А1 стартавалі продажы Яндэкс Станцыі Лайт 2 у незвычайнай версіі – без гадзінніка. Набыць прыладу можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.
Яндэкс Станцыя Лайт 2 без гадзінніка – гэта разумная калонка для аматараў «гаваркіх» гаджэтаў. З убудаваным AI-асістэнтам Аліса ніколі не бывае сумна: эмацыйны і функцыянальны памочнік падладжвае інтанацыю пад ваш настрой і можа выконваць некалькі каманд адразу. А дзякуючы корпусу з павялічаным акустычным аб’ёмам і данаміку магутнасцю 6 Вт улюбёныя трэкі на Станцыі Лайт 2 гучаць яшчэ чысцей і насычаней.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.