Новая лінейка тэлевізараў KIVI ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Новая лінейка тэлевізараў KIVI ужо ў А1

Прылады

У інтэрнэт-магазіне А1 стартавалі продажы новай лінейкі тэлевізараў KIVI, якія вызначаюцца плаўным інтэрфейсам, галасавым кіраваннем і сучасным дызайнам – і ўсё гэта па вельмі прывабнай цане. Набыць прылады можна ў растэрміноўку тэрмінам да 24 месяцаў без першага ўзносу і з бясплатнай дастаўкай па ўсёй краіне.

 

ТВ KIVI K32HD60B – гэта даступны, стыльны і кампактны варыянт з 32-цалёвым HD экранам, які ідэальна пасуе для невялікіх памяшканняў.

 

ТВ KIVI M43UD70B – гэта даступны тэлевізар з 43-цалёвым Ultra HD-экранам з Android TV, чатырма HDMI-партамі і аўтаномнай аўдыясістэмай магутнасцю 24 Вт: ідэальны выбар для штодзённага прагляду ТБ.

 

ТВ KIVI K50UD60B – універсальны 50-цалёвы Ultra HD-экран з разрознасцю 4К, падтрымкай HDR, Android TV і вялікім наборам партоў. А належная якасць выявы і зручнасць кіравання ператвараюць тэлевізар у выдатны выбар для ўсёй сям'і.

 

ТВ KIVI K55UD60B – 4K мадэль з яркім экранам дзякуючы Direct LED-падсветцы, са значным смарт-функцыяналам і сучасным дызайнам.

 

ТВ KIVI M65UD70B – гэта вялікі і ўніверсальны тэлевізар з 65-цалёвым экранам, Android TV, HDR, вялікім наборам партоў і гейм-функцый. Ён стане проста незаменнай прыладай для аматараў глядзець кіно і серыялы на вялікім экране.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце shop.a1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.