Новая эра мабільнасці: электрасамакаты Kugoo M4 PRO і MyWay X4/X6 Max ужо ў продажы ў А1
А1 з радасцю паведамляе пра запуск продажаў новай катэгорыі тавараў – электрасамакатаў! Цяпер перасоўванне па горадзе стане яшчэ зручнейшым і экалагічнейшым. У асартыменце ўжо даступныя тры мадэлі, якія паспелі заваяваць сэрцы карыстальнікаў: Kugoo M4 PRO, MyWay X4 Max і MyWay X6 Max.
Электрасамакат Kugoo M4 PRO – гэта магутны і надзейны кампаньён для гарадскіх паездак. З максімальнай хуткасцю да 45 км/г і запасам хады да 40 км, ён ідэальна пасуе для штодзённых паездак. Зручная сістэма амартызацыі і трывалая канструкцыя забяспечваюць камфорт і бяспеку на любым тыпе дарог.
Электрасамакат MyWay X4 Max – стылёвы і лёгкі варыянт, які стане выдатным выбарам для тых, хто цэніць мабільнасць. З вагой усяго 13,7 кг яго лёгка пераносіць і захоўваць. З максімальнай хуткасцю да 25 км/г і працяглым часам працы ад акумулятара, Х4 ідэальна пасуе для кароткіх паездак па горадзе.
Электрасамакат MyWay X6 Max – гэта спалучэнне магутнасці і функцыянальнасці. З максімальнай хуткасцю да 25 км/г і палепшанай сістэмай тармажэння, ён забяспечвае выдатную кіравальнасць і бяспеку. Даўгавечны акумулятар гарантуе працяглы час працы, што робіць яго ідэальным для актыўных карыстальнікаў.
А1 прапаноўвае магчымасць набыцця электрасамакатаў у растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу, а таксама з бясплатнай дастаўкай па ўсёй краіне. Не прапусціце шанец стаць уласнікам сучаснага электрасамаката і атрымаць асалоду ад свабоды перасоўвання!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.