Ноўтбукі ў крэдыт да 48 месяцаў – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Ноўтбукі ў крэдыт да 48 месяцаў – ужо ў А1

Прылады / Аб кампаніі

У магазінах кампаніі А1 стаў даступны новы спосаб аплаты абсталявання – цяпер ноўтбукі можна набыць у крэдыт ад «Альфа-Банка» на тэрмін да 48 месяцаў.

 

Крэдыт можна аформіць як на ўвесь кошт прылады, так і толькі на частку сродкаў для пакупкі, якой не хапае. Акрамя таго, на адзін абаненцкі нумар або асабовы рахунак можа быць атрымана некалькі крэдытаў – у тым ліку калі на гэты нумар ужо аформлена растэрміноўка ад А1.

 

Аформіць крэдыт на тэрмін ад 12 да 48 месяцаў можа кліент А1 з любым тарыфным планам з абаненцкай платай (мабільнай ці фіксаванай сувязі). Каб паскорыць пошук патрэбных тавараў, самі ноўтбукі пазначаны на вітрынах спецыяльнымі стыкерамі «Набыць у КРЭДЫТ».

 

Не адкладвайце рэалізацыю жаданняў на пасля і купляйце ўсё неабходнае з крэдытам ад «Альфа-Банка» ў А1!

 

У сувязі з пачаткам продажаў нетэрмінальнага абсталявання ў крэдыт ад «Альфа-Банка» кампанія А1 інфармуе аб унясенні змен у некаторыя публічныя дакументы. З новымі рэдакцыямі можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:

 

Парадак перадачы нетэрмінальнага абсталявання ў растэрміноўку і са зніжкай;

Парадак рэалізацыі тавара па цане са зніжкай.

 

Падрабязнасці – на спецыяльнай старонцы, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.