Ноўтбукі Lenovo IdeaPad 3 ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Ноўтбукі Lenovo IdeaPad 3 ужо ў А1

Прылады

У А1 стартаваў продаж ноўтбукаў брэнда Lenovo: IdeaPad 3 15 i3 і IdeaPad 3 15 i5. Набыць навінкі можна як адным плацяжом ад 1749 рублёў, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 93,70 рубля ў месяц.

 

Прадукцыйныя Lenovo IdeaPad 3 падыдуць як для вучобы і работы, так і для забаў і гульняў. Устройствы абсталяваны аператыўнай памяццю на 8 ГБ, сучасным працэсарам, а таксама 2 дынамікамі з тэхналогіяй аб’ёмнага гучання. Акрамя таго, навінкі маюць ёмісты акумулятар, які дазваляе з камфортам карыстацца ноўтбукам да 8,5 гадзін без падзарадкі.

 

Lenovo IdeaPad 3 абсталяваны 15,6-цалёвым экранам і важаць усяго толькі 1,65 кг. А дзякуючы спецыяльнаму антыблікаваму пакрыццю іх можна выкарыстоўваць пры інтэнсіўным асвятленні на вуліцы і ў памяшканні.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.