Ноўтбукі і манаблокі HP – ужо ў А1 па перадзаказе | Навiны | Пра кампанію

Ноўтбукі і манаблокі HP – ужо ў А1 па перадзаказе

А1 папоўніць асартымент ноўтбукаў і манаблокаў, даступных для набыцця, новым брэндам: да ўжо наяўных вядучых сусветных вытворцаў дадасца яшчэ адзін – HP. Аформіць перадзаказ на прылады можна ўжо цяпер.

 

Першымі з разнастайнага асартыменту HP у А1 з'явяцца ўніверсальныя ноўтбукі для працы і навучання HP Laptop 15 і Pavilion 15. Для перадзаказу таксама даступныя магутны гульнявы ноўтбук HP і сучасны манаблок з элегантным дызайнам, ёмістым накапляльнікам і прадукцыйным працэсарам HP AiO з дыяганаллю экрана 24 цалі.

 

Перадзаказ на любую з гэтых прылад можна аформіць у растэрміноўку да 24 месяцаў са штомесячным плацяжом ад 60,79 рубля.

 

Афармляйце перадзаказ у А1 – і атрымлівайце свой ноўтбук ці манаблок НР на выгадных умовах!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.