На VOKA адбудзецца першы ў Беларусі турнір па віртуальным баскетболе з удзелам рэальных зорак спорту | Навiны | Пра кампанію

На VOKA адбудзецца першы ў Беларусі турнір па віртуальным баскетболе з удзелам рэальных зорак спорту

28 мая на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя ўнікальнага анлайн-турніру. Упершыню ў гісторыі беларускага кіберспорту і баскетбола ўдзельнікамі віртуальнага першынства стануць айчынныя прафесійныя гульцы. «Кібербаскетбол. Турнір зорак» пройдзе па ініцыятыве Беларускай федэрацыі баскетбола і Беларускай федэрацыі камп'ютарнага спорту. Тэхнічную падтрымку ў правядзенні турніру акажа кіберспартыўная арганізацыя Pavaga Gaming.

 

За кубак чэмпіёна ў гульні NBA 2k20 для кансолі Sony PlayStation 4 у прамым эфіры на VOKA пазмагаюцца чатыры зоркі беларускага баскетбола: Максім Лютыч, Андрэй Рагазенка, Наталля Дашкевіч і Аляксандр Семянюк. Пакуль афлайн-спаборніцтвы і камандныя трэніроўкі пастаўлены на паўзу, прафесійныя спартсмены прадэманструюць свае навыкі ў анлайн-баталіях, каб высветліць, хто з іх лепш гуляе ў баскетбол у віртуальнай рэальнасці.

 

«Кібербаскетбол. Турнір зорак» падорыць айчынным заўзятарам першую за доўгі час магчымасць убачыць любімых спартсменаў у справе і акунуцца ў атмасферу гульні, не выходзячы з дома.

 

Чатыры ўдзельнікі спаборніцтва ў спецыяльна абсталяванай студыі пазмагаюцца за званне лепшага з лепшых. Святлодыёдны экран высокага раздзялення дазволіць ператварыць пляцоўку ў віртуальны корт і стварыць неабходны як удзельнікам, так і гледачам эфект паглыблення ў гульню.

 

Весці рэпартаж аб падзеях турніру будуць прафесійныя каментатары.

 

Здымка пры дапамозе live-cam дасць магчымасць гледачам трансляцыі бачыць не толькі саму гульню, але і жывыя эмоцыі гульцоў. Сваімі непасрэднымі ўражаннямі ўдзельнікі турніру будуць дзяліцца ў серыі флэш-інтэрв'ю пасля кожнай сустрэчы.

 

Эксклюзіўная трансляцыя турніру адбудзецца 28 мая на VOKA. Пачатак – а 19:00. Трансляцыя будзе бясплатная і без аўтарызацыі для ўсіх карыстальнікаў – як у Беларусі, так і ў іншых краінах. Глядзець яе можна на сайце voka.tv ці ў дадатку VOKA для мабільных прылад і Smart TV. Пасля заканчэння прамога эфіру запіс будзе даступны для прагляду ў рэжыме архіва.