На сувязі з кліентамі: А1 запускае паслугу «Smart-рассылка»
А1 запускае спецыяльную паслугу «Smart-рассылка» для бізнесу, якая дазволіць індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам ажыццяўляць рассылкі сваім кліентам па каналах Viber і СМС з адзінай і абароненай платформы.
З дапамогай новай паслугі ад А1 можна скласці расклад рассылак і кіраваць іх хуткасцю, загружаць і перасылаць даныя ў розных фарматах тэкстаў, табліц і выяў, праглядаць статусы дастаўкі паведамленняў і статыстыкі анлайн, настройваць клікабельныя пераходы на патрэбныя сайты, атрымліваць адказы ад абанентаў ці рабіць аб'ёмныя рэкламныя і транзакцыйныя рассылкі.
Карыстальнікам платформы даступныя найбольш папулярныя для беларускага рынку віды рассылак: СМС, Viber, Viber+СМС – у залежнасці ад мэты рассылкі і характару камунікацыі з кліентам. Прычым адпраўка СМС ажыццяўляецца як у сетцы ўсіх аператараў Беларусі, так і ў іншыя краіны. А ў выпадку, калі па канале Viber паведамленне не было дастаўлена, магчыма наладзіць платформу такім чынам, каб абанент атрымаў яго ў выглядзе СМС.
Салоны прыгажосці, кавярні, рэстараны, спартыўныя цэнтры, страхавыя кампаніі, службы таксі, банкі, гандлёвыя сеткі, гіпермаркеты, медыцынскія і дзяржаўныя ўстановы – сэрвіс будзе карысны ўсім, каму трэба прыцягваць дадатковых кліентаў, а таксама інфармаваць ужо існуючых аб паступленні новага тавару, акцыях, бонусах ці зніжках.
Кожны карыстальнік платформы атрымлівае СМС-канал ад А1 і афіцыйны канал у Viber, а таксама можа зарэгістраваць альфанумерычнае імя сваёй арганізацыі ці паслугі, каб абаненту было зразумела, ад каго паступіла паведамленне. Сэрвіс працуе на базе дата-цэнтра А1, таму ўсе даныя надзейна абароненыя ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі бяспекі.
Скарыстацца паслугамі платформы рассылак можа абанент А1 з любым тарыфным планам для юрыдычнай асобы (акрамя тарыфных планаў «Перадача даных» і «Тэлеметрыя»). Падключэнне бясплатнае – трэба толькі звярнуцца з заявай у крамы А1 або адправіць яе на электронны адрас Legal@a1.by. Аплата спаганяецца за сам факт здзяйснення рассылкі – ад 0,019 да 0,035 рубля за адно паведамленне. Сродкі спісваюцца з асабовага рахунка абанента.
Падрабязнасці – на афіцыйнай старонцы A1 у Facebook, праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.