На крок наперадзе: новая серыя Galaxy A ад Samsung – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

На крок наперадзе: новая серыя Galaxy A ад Samsung – ужо ў А1

Прылады

Смартфоны серыі Galaxy A – Samsung Galaxy A36 і A56 – ужо даступныя для набыцця ў магазінах А1. Навінкі з эксклюзіўнай сістэмай штучнага інтэлекту і пашыранымі магчымасцямі камеры можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.

 

Комплексная мабільная ШІ-сістэма, рэалізаваная ў новых мадэлях А-серыі ад Samsung, прапаноўвае карыстальнікам набор новых функцый для імгненнага пошуку любога патрэбнага кантэнту, ад выяў і спасылак да музыкі, у адзін дотык, рэдагавання візуальных аб'ектаў, творчасці і забаў.

 

Усе навінкі аснашчаныя патройнай сістэмай камер з асноўным модулем на 50 Мп. Galaxy A56 і Galaxy A36 атрымалі палепшаную франтальную камеру з рэжымам Super HDR для яркіх і выразных сэлфі. Акрамя таго, Galaxy A56 атрымаў дадатковы 12-мегапіксельны шырокавугольны модуль і функцыю «Лепшая выява твару», якая дазваляе выбіраць і камбінаваць выраз твару на серыі групавых здымкаў для дасягнення ідэальнага выніку.

 

Galaxy A56 і Galaxy A36 аснашчаныя 6,7-цалёвымі FHD+ Super AMOLED-дысплэямі з яркасцю да 1200 ніт з падэкранным сканерам адбіткаў пальцаў.

 

Старэйшая мадэль працуе на базе працэсара Exynos 1580, малодшая – Exynos 1380. Galaxy A36 атрымала працэсар Snapdragon 6 Gen 3.

 

Усе навінкі ўжо можна пабачыць і набыць ў А1 – у тым ліку ў працяглую растэрміноўку без першага ўзносу і з бясплатнай дастаўкай!

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.