Магутныя і прадукцыйныя ноўтбукі HUAWEI MateBook D 14 2024 і HUAWEI MateBook D 16 2024 ужо ў А1
У інтэрнэт-магазіне A1 стартаваў продаж ноўтбукаў HUAWEI MateBook D 14 2024 14 i5 16/512GB і HUAWEI MateBook D 16 2024 16 i5 16/512GB. Навінкі прапануюць карыстальнікам перадавыя тэхнічныя характарыстыкі. Акрамя таго, мадэлі вылучаюцца і зручнымі ўмовамі набыцця, уключаючы магчымасць пакупкі ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.
HUAWEI MateBook D 14 2024 14 i5 16/512GB – кампактны і лёгкі ноўтбук з 14-цалёвым экранам, які ідэальна падыходзіць для працы і вучобы. Высокае раздзялення экрана і вузкія рамкі забяспечваюць камфорт падчас прагляду кантэнту.
HUAWEI MateBook D 16 2024 16 i5 16/512GB вылучаецца вялікім 16-цалёвым экранам і магутным акумулятарам, якія робяць гэты ноўтбук выдатным выбарам для прафесіяналаў, якім патрабуецца больш прасторы для працы і творчасці.
Абедзве прылады аснашчаныя працэсарамі Intel Core i5, 16 ГБ аператыўнай памяці і 512 ГБ SSD для высокай прадукцыйнасці і хуткай працы з любымі задачамі.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.