Модны і магутны: белы POCO F3 – ужо ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Модны і магутны: белы POCO F3 – ужо ў А1!

У А1 пачаліся продажы смартфона POCO F3 у белым колеры. Цэны на самую магутную прыладу брэнда Poco у новым модным корпусе стартуюць ад 1399 рублёў.

 

POCO F3 – смартфон з уражальнай прадукцыйнасцю. Навінка атрымала магутны працэсар Qualcomm Snapdragon 870 і 6,67-цалёвы экран з частатой абнаўлення 120 Гц. Камера прылады мае тры модулі: асноўны на 48 Мп, шырокавугольны на 8 Мп, а таксама асобны датчык вызначэння глыбіні на 5 Мп для стварэння эфекту баке і аўтафакусіроўкі. Смартфон падтрымлівае запіс відэа ў раздзяленні 4К.

 

Гэты гаджэт дакладна спадабаецца не толькі аматарам прыгожых фатаграфій, але і тым, каму патрэбны магутны дэвайс для мабільных гульняў і працы з рэсурсаёмістымі дадаткамі. Бо ў дадатак да магутнага працэсара аб'ем аператыўнай памяці POCO F3 складае 8 ГБ, а 256 ГБ убудаванай памяці дазваляюць захоўваць усе патрэбныя файлы. Пры гэтым магутны акумулятар 4520 мАг з хуткай правадной зарадкай 33 Вт забяспечвае да 10 гадзін актыўнай працы прылады.

 

Кошт смартфона складзе 1399 рублёў пры аднаразовай куплі ці ад 58,28 рубля ў растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.