Мільён «хвілін дабра» і больш за 3,5 тысячы ўдзельнікаў: як А1 аб'яднаў сэрцы дзеля дапамогі дзецям | Навiны | Пра кампанію

Мільён «хвілін дабра» і больш за 3,5 тысячы ўдзельнікаў: як А1 аб'яднаў сэрцы дзеля дапамогі дзецям

ESG

Рытм музыкі, выдатнае надвор'е, энергія спорту і сямейная атмасфера — такім запомніўся фінал спартыўна-дабрачыннай ініцыятывы «У адным рытме з А1: Хвіліны дабра» на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску 23 жніўня. Больш за 3500 чалавек далучыліся да акцыі з 12 жніўня і ў фінальны дзень сабраліся на Нацыянальным футбольным стадыёне. Адны выйшлі на вялікі забег, іншыя прынялі ўдзел у трэніроўках і майстар-класах: госці спрабавалі сілы на больш як 20 спартыўных пляцоўках — ад ёгі і баскетбола да паркура і танцаў, а аматары футбола сабраліся ля поля, каб падтрымаць сяброўскі матч паміж камандай «А1 Юніёр» і блогерамі «Інформ». Фінал дабрачыннай ініцыятывы аб'яднаў дарослых і дзяцей, прафесіяналаў і аматараў спорту, ператварыўшы гэты дзень у сапраўдны фестываль спорту і дабра.

Ініцыятыва «У адным рытме з А1: хвілінны дабра» — праект кампаніі А1, які аб'ядноўвае спорт і дабрачыннасць. Яго мэта сёлета — сабраць 1 000 000 хвілін актыўнасці, якія ператвараюцца ў рэальную дапамогу падапечным Беларускага дзіцячага фонду. На працягу двух тыдняў жніўня кожны мог фіксаваць хвіліны любой фізічнай актыўнасці і перадаваць іх у агульную скарбонку на платформе dabro.a1.by. На фінале ў Мінску госці таксама дадавалі хвіліны, спрабуючы сябе ў розных відах спорту — ад футбола і баскетбола да ёгі, паркура, танцаў і ролер-спорту.

 

«Шматгадовая дзейнасць кампаніі А1 у сферы дабрачыннасці — не фармальнасць, а рэальная магчымасць дапамагчы тым, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу. «У адным рытме з А1: Хвіліны дабра» наглядна дэманструе, як спорт і адказнасць бізнесу могуць мяняць жыцці дзяцей», — падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях кампаніі А1 Уладзімір Сачкоў.

 

«Праект «У адным рытме з А1: Хвіліны дабра» паказвае, што дабрачыннасць можа быць часткай паўсядзённага жыцця. Мы ўдзячныя кожнаму, хто далучыўся. Бо клапоцячыся пра сваё здароўе, людзі адначасова робяць дабро для дзяцей, якія маюць патрэбу ў дадатковай падтрымцы», — адзначыла старшыня Беларускага дзіцячага фонду Людміла Кандрашова.

На пляцоўцы ўвесь дзень панавала сапраўдная атмасфера сямейнага фестывалю. Тут можна было сфатаграфавацца на фоне стадыёна, выйграць прызы ў актыўнасцях, патанчыць і пагуляць на дзіцячых пляцоўках. Першыя 3 000 удзельнікаў, якія сабралі больш за гадзіну актыўнасці, атрымалі эксклюзіўныя шкарпэткі A1 × CONTE, а 50 самых актыўных сталі ўладальнікамі фітнес-бранзалетаў HONOR Band 9. Цэнтральнай падзеяй на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна стаў матч паміж дзіцячай камандай «А1 Юніёр» і камандай блогераў «Інформ», які сабраў мноства гледачоў і падарыў мора эмоцый.

Фінал ініцыятывы сабраў тысячы ўдзельнікаў, якія працягвалі фіксаваць свае «хвіліны дабра» як анлайн, так і на спартыўных пляцоўках стадыёна. У выніку мэта ў 1 000 000 хвілін была паспяхова дасягнута. Кампанія А1 перадала Беларускаму дзіцячаму фонду сертыфікат на суму 50 000 беларускіх рублёў, якія будуць скіраваныя на падтрымку дзяцей, якія апынуліся ў складаных жыццёвых сітуацыях.

 

Ініцыятыва «У адным рытме з А1: Хвіліны дабра» з'яўляецца часткай шматгадовай стратэгіі А1 у галіне ESG, якая ахоплівае падтрымку сацыяльна значных праектаў, развіццё культуры здароўя і спорту, а таксама дабрачынныя праграмы для дзяцей. Кампанія паслядоўна рэалізуе доўгатэрміновыя ініцыятывы, скіраваныя на аб'яднанне грамадства вакол каштоўнасцяў дабрачыннасці і ўзаемадапамогі. Такі падыход дазваляе сістэмна спалучаць бізнес-задачы з адказнасцю перад людзьмі і дасягаць устойлівых вынікаў у доўгатэрміновай перспектыве.