Мільён «хвілін дабра», гонкі таксістаў, запуск праграмы лаяльнасці, паляпшэнне сувязі і акцыі: чым запомніўся жнівень у А1 | Навiны | Пра кампанію

Мільён «хвілін дабра», гонкі таксістаў, запуск праграмы лаяльнасці, паляпшэнне сувязі і акцыі: чым запомніўся жнівень у А1

Аб кампаніі

Праводзім апошні месяц лета разам з дайджэстам навін ад А1! Дзелімся з вамі ўсімі самымі важнымі падзеямі за жнівень: тут спорт дзеля дабра, запуск уласнай праграмы лаяльнасці, спаборніцтвы «А1 Таксі» – і шмат чаго іншага.

 

23 жніўня на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску адбыўся фінал спартыўна-дабрачыннай ініцыятывы «У адным рытме з А1: Хвіліны дабра». Праект сабраў тысячы ўдзельнікаў, якія працягвалі фіксаваць свае «хвіліны дабра» як анлайн, так і на спартыўных пляцоўках стадыёна. У выніку мэта ў 1 000 000 хвілін была паспяхова дасягнута – і А1 перадаў Беларускаму дзіцячаму фонду сертыфікат на суму 50 000 беларускіх рублёў, якія будуць накіраваныя на падтрымку дзяцей, якія аказаліся ў складаных жыццёвых сітуацыях.

 

26 жніўня на аўтадроме ў Стайках пад Мінскам адбыліся незвычайныя спаборніцтвы: за права называцца майстрам трасы змагаліся 25 кіроўцаў-партнёраў сэрвісу «А1 Таксі», якія паспаборнічалі паміж сабой у дакладнасці і хуткасці праходжання трэка аўтадрома. Падтрымаць удзельнікаў прыехалі родныя, а таксама супрацоўнікі і партнёры кампаніі. У кожным з пяці папярэдніх заездаў удзельнічала па пяць пілотаў. Пераможца вызначаўся па лепшым часе кола – а потым пяцёрка наймацнейшых сустрэлася ў гранд-фінале.

 

Кампанія А1 запусціла праграму лаяльнасці для сваіх кліентаў і карыстальнікаў праграмы «А1 Таксі». Яна дазволіць ім атрымліваць бонусы за куплі і паездкі, а пасля выкарыстоўваць іх для новых набыткаў і заказаў з выгадай. Кожны назапашаны бонусны бал – гэта 1 рубель. Бонусныя балы будуць залічвацца на рахунак карыстальніка як за куплі тавараў у афлайн-магазінах ці інтэрнэт-магазіне А1, так і за паездкі на «А1 Таксі», якія аплачваюцца банкаўскай карткай.

 

А зрабіць пачатак восені весялейшым і прыемнейшым дапамогуць выгадныя акцыі. Гэтак, А1 прапаноўвае выгаду на тарыфах «Дзіцячы» і «Драйв Анлім» для студэнтаў і школьнікаў. Прыемныя зніжкі і бонусы таксама чакаюць і карыстальнікаў «#УсёўДом Анлім».

 

Сачыце за навінамі на сайце А1 і заставайце з намі на сувязі!