Месяц бясплатнай абароны з падпіскамі «Kaspersky» у A1
З 1 студзеня 2026 г. A1 запускае адразу дзве акцыі, у рамках якіх можна падключыць прэміум-падпіскі «Kaspersky» бясплатна на 30 дзён! Гэтак, спецыяльная прапанова распаўсюджваецца на падпіскі «Kaspersky Safe Kids» і «Kaspersky Plus» для смартфонаў, а таксама на «Kaspersky Plus» для фіксаванага інтэрнэту.
Падпіска «Kaspersky Safe Kids» – гэта лічбавы памочнік бацькоў: фільтрацыя непажаданага кантэнту, бяспечны пошук на YouTube, кантроль праграм і расклад выкарыстання прылад, GPS-трэкер, паведамленні ў рэальным часе і падрабязныя справаздачы пра дзеянні дзіцяці – усё гэта дапамагае выхоўваць лічбавую культуру і забяспечваць бяспеку.
Падпіска «Kaspersky Plus» дае шырокі спектр функцый для забеспячэння бяспекі і канфідэнцыяльнасці: антывірус у рэальным часе, абарона даных, кіраванне паролямі, дыягностыка цвёрдага дыска, выяўленне несанкцыянаванага падключэння да Wi-Fi і многае іншае. А для фіксаванага інтэрнэту прадугледжана яшчэ і абарона даных, кіраванне паролямі, дыягностыка цвёрдага дыска, выяўленне несанкцыянаванага падключэння да Wi-Fi і многае іншае. Падпіска сумяшчальная з разнастайнымі аперацыйнымі сістэмамі і дазваляе абараніць да 3 прылад.
У рамках акцыйнай прапановы першыя 30 дзён пры новым падключэнні падпіскі даюцца бясплатна. Па сканчэнні терміну кошт падпісак складае 3,90 рубля за 30 дзён для «Kaspersky Safe Kids» і 7,92 рубля за 30 дзён для «Kaspersky Plus».
Як кіраваць падпіскай:
1. Падключыце падпіску
- У праграме «Мой А1»;
- На сайтах A1.by, a1antivirus.by;
- У асабістым кабінеце;
- Па заяве пры звароце ў магазіны А1.
2. Атрымайце код актывацыі
3. Усталюйце праграму на сваю прыладу і ўвядзіце код актывацыі
Для самастойнага спампоўвання ПЗ
4. Кіруйце ўсімі прыладамі і праз акаўнт MyKaspersky
Зарэгіструйцеся на сайце https://my.kaspersky.com/ або ўвайдзіце ў існы акаўнт і ўвядзіце атрыманы код актывацыі.
Падрабязней з даступнымі прэміум-пакетамі «Kaspersky» для фізічных асоб можна азнаёміцца тут, а для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – па дадзенай спасылцы.
Правілы правядзення акцый:
«Выгада пры падключэнні падпісак Kaspersky»;
«“Kaspersky Plus для фіксаванага інтэрнэту” на выгадных умовах».