Мяняй старое на новае: А1 запусціў праграму «Трэйд-ін»
A1 запусціў для сваіх кліентаў праграму «Трэйд-ін»: цяпер стары гаджэт абанента можа быць прыняты ў залік пры куплі новага. Прыладай, якая была ва ўжыванні, можна «аплаціць» да 99,9% кошту жаданай мадэлі смартфона ці планшэта пры куплі адным плацяжом ці ў растэрміноўку.
У спісе прылад, якія прымаюцца ў залік пры куплі новых, – амаль 1000 мадэляў розных брэндаў. Знайшоўшы ў спісе свой смартфон, планшэт, а таксама смарт-гадзіннік, абанент можа прынесці дэвайс у любую краму А1. Пасля праверкі IMEI прылады кансультант правядзе яе ацэнку і прапануе зніжку на новую пакупку. Вызначыць памер зніжкі дапаможа спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе ацаніць прыладу за некалькі хвілін. Пры гэтым стан гаджэта будзе адыгрываць ключавую ролю: чым ён бліжэй да ідэальнага, тым большым будзе выкупны кошт. Здаўшы стары смартфон, планшэт ці смарт-гадзіннік, абанент можа пагасіць да 99,9% кошту новага пры куплі адным плацяжом ці ў растэрміноўку. Пры гэтым прылада, якая плануецца для набыцця, не павінна быць танней за прыладу, якая здаецца ў залік.
Скарыстацца праграмай «Трэйд-ін» могуць абаненты з ліку фізічных асоб (уключаючы карыстальнікаў тарыфных планаў «Прывітанне»). Прапанова распаўсюджваецца як на куплю адным плацяжом, так і на набыццё прылад у растэрміноўку.
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку A1 у Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.