Мяняемся да лепшага: А1 працягне дарыць экабонусы і разыграе чатыры смартфоны ў абмен на старыя гаджэты | Навiны | Пра кампанію

Мяняемся да лепшага: А1 працягне дарыць экабонусы і разыграе чатыры смартфоны ў абмен на старыя гаджэты

Архіў закупак

У перыяд з 14 лістапада па 30 снежня А1 працягне збіраць гаджэты для перадачы на бяспечную ўтылізацыю і заахвочваць за клопат аб экалогіі бонусамі. Кампанія абмяняе старыя мабільныя прылады на гульнявыя коды для ўдзелу ў розыгрышы новых смартфонаў HONOR.

 

А1 у адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) перадасць усе сабраныя прылады на бяспечную для навакольнага асяроддзя ўтылізацыю. Магчымасць далучыцца да акцыі прадастаўляецца абанентам любога аператара. Гульнявы код для ўдзелу ў розыгрышы і шанец выйграць прыз атрымае кожны, хто прынясе старыя мабільныя тэлефоны, планшэты, смарт-гадзіннікі або электронныя кнігі ў любую краму А1 да 11 снежня.

 

Пры здачы прылад трэба назваць супрацоўніку крамы нумар свайго мабільнага тэлефона, на які будзе адпраўлена SMS-паведамленне з праверачныя кодам. Гэты код таксама варта паведаміць спецыялісту А1 – пасля яго праверкі абанент атрымае SMS-паведамленне з колькасцю налічаных гульнявых кодаў за кожную здадзеную прыладу (адна прылада = адзін код, а здаваць можна неабмежаваную колькасць гаджэтаў), а таксама лагін, згенераваны сістэмай пароль і спасылку для ўваходу ў асабісты кабінет. Для ўдзелу ў розыгрышы смартфона неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце Re.A1.by і самастойна актываваць там атрыманыя гульнявыя коды.

 

Пасля запуску акцыі ў маі 2022 года ў крамы А1 па ўсёй Беларусі было перададзена больш за 15 тысяч непатрэбных мабільных прылад, а дзесяці пераможцам розыгрышаў дастаўся прыз – Xiaomi 11T 8GB/128GB. Зараз заахвочваннем за клопат аб экалогіі стане навінка гэтай восені – HONOR 70 8GB/256GB. Акцыя прадоўжыцца чатыры тыдні, і па выніках кожнага з іх будуць праводзіцца розыгрышы.

 

Дадатковую інфармацыю пра праект можна атрымаць на сайце Re.A1.by, дзе таксама будуць размяшчацца вынікі ўсіх розыгрышаў. А таксама па тэлефоне «гарачай лініі» +375 29 196-17-16, у буднія дні з 12:00 да 15:00. Сістэма збору мабільнага абсталявання ў крамах А1 дзейнічае на пастаяннай аснове, і ўсе жадаючыя могуць прыносіць непатрэбныя девайсы незалежна ад тэрмінаў правядзення акцыі.