Мяняемся да лепшага: А1 прапануе новыя смартфоны ў абмен на старыя гаджэты | Навiны | Пра кампанію

Мяняемся да лепшага: А1 прапануе новыя смартфоны ў абмен на старыя гаджэты

А1 прадаставіць усім жадаючым дадатковы бонус за клопат аб экалогіі. Цяпер уладальнікі старых непатрэбных гаджэтаў, якія хочуць перадаць іх кампаніі для далейшай утылізацыі, змогуць яшчэ і паўдзельнічаць у штотыднёвых розыгрышах новых смартфонаў. Такім чынам А1 у адпаведнасці са сваёй стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) працягвае развіваць «зялёныя» ініцыятывы, скіраваныя на ахову навакольнага асяроддзя.

 

Каб паклапаціцца аб экалогіі і атрымаць шанс стаць уладальнікам аднаго з дзесяці Xiaomi 11T 8GB/ 128GB, трэба прынесці старыя мабільныя тэлефоны, планшэты, смарт-гадзіннікі або электронныя кнігі ў любую краму А1 у перыяд з 30 мая па 7 жніўня 2022 года. Пры здачы прылад неабходна назваць супрацоўніку крамы нумар свайго мабільнага тэлефона, куды будзе адпраўлена SMS-паведамленне з праверачным кодам. Гэты код таксама трэба паведаміць спецыялісту А1 – пасля яго праверкі абанент атрымае SMS-паведамленне з колькасцю налічаных гульнявых кодаў за кожную здадзеную прыладу, а таксама лагін (нумар мабільнага тэлефона), пароль (згенераваны сістэмай) і спасылку для ўваходу ў асабісты кабінет удзельніка.

 

Для ўдзелу ў розыгрышы смартфона неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце Re.A1.by і актываваць там атрыманыя гульнявыя коды. Такая магчымасць ёсць у любога чалавека ва ўзросце ад 18 гадоў – незалежна ад таго, абанентам якога мабільнага аператара ён з'яўляецца.

 

Адзін гульнявы код абаненту прысвойваецца за адну здадзеную прыладу. Пры гэтым любы ўдзельнік можа здаць неабмежаваную колькасць гаджэтаў. Таму чым больш старых гаджэтаў уладальнік перадае на ўтылізацыю, тым вышэй становяцца яго шансы атрымаць прыз. Калі здаць адразу 5 і больш мабільных прылад, можна таксама атрымаць промакод, пры актывацыі якога на відэасэрвісе VOKA падключаецца бясплатная падпіска «Усё ўключана» на 30 дзён.

 

На працягу праекта пройдзе 10 штотыднёвых розыгрышаў, у якіх змогуць удзельнічаць гульнявыя коды, актываваныя ўдзельнікамі ў асабістым кабінеце на сайце Re.A1.by. Выйгрышны нумар вызначаецца выпадковым чынам з дапамогай лататрона. Штотыдзень пераможцы атрымліваюць смартфон Xiaomi 11T 8GB / 128GB.

 

Дадатковую інфармацыю аб праекце па зборы мабільных прылад у А1 можна атрымаць на сайце Re.A1.by, дзе будуць размяшчацца вынікі ўсіх розыгрышаў, а таксама па тэлефоне +375 29 196 17 16 (штодня па буднях з 12:00 да 16:00).