Летні ўікэнд з А1: кіно, інклюзіўная кавярня, гульні і фотазона з Супер Вожыкам на фестывалі Vulitsa Ezha
У выхадныя 19-20 ліпеня адбудзецца другі ў гэтым сезоне фестываль Vulitsa Ezha. Кампанія А1, адзін з пастаянных партнёраў вялікага гарадскога пікніка, адкрые ў Батанічным садзе сваю пляцоўку з кінапаказамі, «Інклюзіўнай кавярняй» і інтэрактывамі для гасцей па бяспецы ў інтэрнэце.

Сустракаць гасцей пікніка будзе Супер Вожык А1 – абаронца інтэрнэту і галоўны персанаж фотазоны кампаніі, дзе можна зрабіць здымкі на памяць аб яркіх выхадных лета. Пры гэтым праграма А1 падрыхтавана так, каб удзельнікі фестывалю не толькі забаўляліся, але і атрымалі магчымасць павысіць сваю лічбавую граматнасць у гульнёвай форме.
Як дзеці, так і дарослыя змогуць больш даведацца пра тое, як абараніць свае дадзеныя і забяспечыць бяспеку сваіх блізкіх у інтэрнэце, удзельнічаючы ў квізе і адказваючы на пытанні аб лічбавай гігіене, фішынгу, бяспечных паролях і бацькоўскім кантролі, а таксама падчас гульняў, якія дапамогуць навучыцца адрозніваць небяспеку ў сетцы. Пераможцаў квіза па бяспецы ў інтэрнэце чакае сюрпрыз.
Таксама ўвесь ўікэнд гасцей пікніка чакаюць у кінатэатры пад адкрытым небам ад A1. У суботу 19 ліпеня там пакажуць фільмы для ўсіх узростаў: «Том і Томас», «Зніклы медальён», «Адзін цудоўны дзень», «Сямейка Джонсан». У праграме на нядзелю 20 ліпеня – «Праўдзівая гісторыя ката ў ботах», «Цуд-пес», «Да чорта на рогі», «Мужчыны ў вялікім горадзе».
У фестывальныя выхадныя на пляцоўцы будзе працаваць адна з самых вядомых безбар'ерных кавярняў у Беларусі – «Інклюзіўная кавярня» ў А1. На працягу дня барыста прыгатуе ўсім жадаючым фірмовыя напоі з асноўнага і летняга меню, а госці, якія паспяхова прайшлі кінаквіз ад A1, атрымаюць купон на бясплатную каву.
Пляцоўка А1 прымае гасцей 19 і 20 ліпеня з 12:00 да 22:00 у Батанічным садзе (вул.Сурганава, 2В).
Не прапусціце яркую падзею лета, дзе можна правесці час усёй сям'ёй, адпачыць і атрымаць новыя веды!