Кантэнт анлайн-сэрвісу more.tv – эксклюзіўна ў ТБ-пакетах паслуг на VOKA | Навiны | Пра кампанію

Кантэнт анлайн-сэрвісу more.tv – эксклюзіўна ў ТБ-пакетах паслуг на VOKA

Відэасэрвіс VOKA стаў першым і адзіным на дадзены момант партнёрам анлайн-сэрвісу more.tv у Беларусі. З 1 чэрвеня карыстальнікі VOKA могуць глядзець яшчэ больш культавых расійскіх і сусветных серыялаў, апошніх прэм'ер і лепшых забаўляльных шоу.

 

VOKA дадасць на сваю платформу такія серыялы, як «Не нарадзіся прыгожай», «Мая цудоўная няня», «Татавы дочкі», «Бамбізы», «Закрытая школа» і інш.), а таксама лепшыя серыялы і забаўляльныя шоу ад канала СТС («#умасцышоу», «Сваячкі», «Вароніны», «Івановы-Івановы», «Філатаў», «Псіхалагіні» і інш.).

 

Карыстальнікам VOKA прапануецца бібліятэка кантэнту ад вядучых сусветных студый, уключаючы культавыя серыялы «Сябры», «Як я сустрэў вашу маму», «Твін Пікс», «Расказ служанкі». Іх увазе будуць прэзентаваныя чаканыя замежныя навінкі, сярод якіх серыялы «Вялікая», «Клуб першых жонак», «Страчаны рай», «Блудны сын». Прычым новыя серыя будуць даступныя для прагляду ў дзень сусветнай прэм'еры.

 

Акрамя таго, гледачы VOKA змогуць глядзець эксклюзіўныя шоу і серыялы, якія ствараюцца пад брэндам more originals, – «Цяжкія падлеткі», «Стэндап Андэграўнд», «Псіх». Так, ужо 4 чэрвеня адбудзецца прэм'ера драмедыі «Чыкі» з Ірай Гарбачовай у галоўнай ролі. У дзень прэм'еры карыстальнікам пакажуць першыя два эпізоды, далей серыі будуць выходзіць раз на тыдзень. Серыял раскажа гісторыю чатырох сябровак, якія вырашылі крута змяніць сваё жыццё і пачаць уласны бізнес.

 

Кантэнт анлайн-сэрвісу more.tv будзе даступны ў падпісках «Фільмы і серыялы» і «Усе ўключана».