Канферэнцыя А1 Tech Day адкрыла рэгістрацыю і дзеліцца першымі падрабязнасцямі канферэнцыі
Штогадовая канферэнцыя А1 Tech Day, якая адбудзецца 25 лістапада ў Мінску ў зале Prime Hall, абвясціла пра старт рэгістрацыі і падзялілася першымі спікерамі.

Сёлета мерапрыемства для прафесіяналаў у сферы лічбавых тэхналогій і інавацый праходзіць пад тэмай «Cyber Reality». Чакаецца, што ўдзельнікамі падзеі стануць больш за 1000 чалавек, сярод якіх будуць вядучыя міжнародныя эксперты ў сферы інфармацыйных тэхналогій і кібербяспекі, а таксама кіраўнікі профільных кампаній і супрацоўнікі прыкладных напрамкаў. Яны будуць гаварыць пра тое, якія рызыкі і выклікі могуць чакаць бізнес і карыстальнікаў у будучыні – і як з дапамогай сучасных тэхналагічных інструментаў зрабіць цяперашнюю кіберрэальнасць больш бяспечнай і абароненай.
На сваім сайце арганізатары падзяліліся першымі спікерамі канферэнцыі, сярод якіх – прадстаўнікі кампаніі А1, а таксама профільныя спікеры тэхналагічных партнёраў канферэнцыі – Kaspersky, Яндэкс 360, True Conf, Yealink, UserGate, S–Crypto, Falcongaze і іншыя. Пры гэтым спіс прамоўцаў будзе папаўняцца. Фармат зносін з дакладчыкамі ўключае не толькі дыягностыку існых праблем, але і дэманстрацыю канкрэтных кейсаў з практычнымі рашэннямі – удзельнікаў чакаюць кейс стадзі, Q&A і практычныя парады па ўкараненні розных інструментаў.
Рэгістрацыя на мерапрыемства ўжо адкрыта. Удзел у канферэнцыі бясплатны для кіраўнікоў арганізацый і профільных экспертаў. Праз абмежаваную ўмяшчальнасць не ўсе заяўкі будуць аўтаматычна прыняты. У выпадку паспяховай рэгістрацыі каманда арганізатараў паведаміць пра гэта па электроннай пошце. Запоўніць форму, а таксама сачыць за абнаўленнямі праграмы канферэнцыі, спісам спікераў і тэмамі дакладаў можна на сайце мерапрыемства techday.a1.by.