Канферэнц-сувязь для бізнесу: А1 запусціў паслугу для арганізацыі аддаленай камунікацыі
А1 прэзентаваў новы сэрвіс для арганізацыі канферэнц-сувязі ў рамках пакетнай прапановы «Аддалены офіс». Паслуга па арганізацыі сістэмы аб'яднаных камунікацый для юрыдычных асоб на аснове Microsoft Skype for Business дазволіць дыстанцыйна кантраляваць бізнес-працэсы і выбудоўваць эфектыўнае ўзаемадзеянне размеркаванай каманды. Сэрвіс даступны карыстальнікам у рамках двух новых тарыфных планаў – «Канферэнц-сувязь для бізнесу Standard» і «Канферэнц-сувязь для бізнесу Enterprise».
Забеспячэнне супрацоўнікаў дадатковымі сродкамі камунікацыі і аддаленым доступам да неабходных даных – важная задача як для буйных, так і для невялікіх кампаній у перыяд пандэміі COVID-19. Разумеючы гэта, кампанія А1 працуе над пастаянным папаўненнем пераліку сэрвісаў для эфектыўнай дыстанцыйнай працы.
Новая паслуга ў рамках «Аддаленага офіса» ўяўляе сабой карпаратыўны сэрвіс для дыстанцыйных камунікацый на базе Microsoft Skype for business. Фізічна ўсё неабходнае для функцыянавання сістэмы месціцца на серверах дата-цэнтра А1, што гарантуе бяспеку абмену любымі данымі, а таксама надзейнасць і стабільную працу сістэмы. Комплекс паслуг у рамках тарыфнага плана «Канферэнц-сувязь для бізнесу Standard» уключае магчымасць абменьвацца файламі і імгненнымі паведамленнямі, арганізоўваць групавыя чаты, карыстацца камп'ютарнай тэлефаніяй і відэасувяззю паміж персанальнымі камп'ютарамі і мабільнымі прыладамі. Для карыстальнікаў тарыфнага плана «Канферэнц-сувязь для бізнесу Enterprise» таксама ёсць магчымасць праводзіць відэаканферэнцыі з сумесным доступам да працоўнага стала камп'ютара.
Галоўнай перавагай дадзенай паслугі з'яўляюцца аператыўнае маштабаванне і аплата толькі за патрэбную колькасць карыстальнікаў. Пры гэтым дадаваць новых карыстальнікаў паслугі ці выдаляць існых можна простым запытам на электронную пошту.
Каб арганізаваць паўнавартасны працоўны працэс у дыстанцыйным фармаце, карыстальнікам неабходна толькі ўсталяваць на сваіх прыладах кліенцкае праграмнае забеспячэнне, а таксама мець мікрафон і дынамікі або навушнікі для перадачы і ўзнаўлення гуку.
Першы месяц карыстання дадзенай паслугай для кліентаў будзе бясплатным. Далей штомесячная абаненцкая плата для карыстальнікаў тарыфнага плана «Канферэнц-сувязь для бізнесу Standard» складае 5,5 рубля ў месяц; для карыстальнікаў тарыфнага плана «Канферэнц-сувязь для бізнесу Enterprise» – 19 рублёў у месяц.