Камп'ютары ад HAFF ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Камп'ютары ад HAFF ужо ў А1

Прылады

У інтэрнэт-магазіне А1 стартавалі продажы новых магутных камп'ютараў ад брэнда HAFF. У асартыменце прадстаўлены як базавыя мадэлі для паўсядзённых задач, так і прасунутыя варыянты зборкі для заўзятых геймераў або працы з графікай. А выгадная растэрміноўка без першага ўзносу на тэрмін да 24 месяцаў і Wi-Fi адаптар у камплекце зробіць куплю яшчэ больш прыемнай!

 

HAFF A1 Office – гэта надзейны і збалансаваны мультымедыйны камп’ютар для дома, офіса і навучання. Яго моцныя бакі – сучасны працэсар Intel 13-га пакалення, 16 ГБ АЗП і хуткі SSD на 512 ГБ.

 

HAFF A1 Player – гэта магутныя гульнявыя ПК з магутнымі працэсарамі і відэакарткамі апошняга пакалення, адмыслова створаныя для сучасных гульняў і рэсурсаёмістых задач. А загадзя ўсталяваная АС Windows 11 Pro робіць іх гатовымі да выкарыстання адразу пасля распакоўвання.

 

HAFF A1 Max – гэта сапраўдная «вышэйшая ліга» як сярод працоўных, так і гульнявых ПК. Дзякуючы флагманскім працэсарам і найноўшым відэакарткам NVIDIA, гэтыя «чэмпіёны» без цяжкасці справяцца як з сучаснымі гульнямі на ультра-наладах, так і з рэсурсаёмістымі задачамі, накшталт рэндэрынгу або мантажу.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.