Кампанія А1 падтрымала дабрачынную акцыю «Збяром дзяцей у школу!» | Навiны | Пра кампанію

Кампанія А1 падтрымала дабрачынную акцыю «Збяром дзяцей у школу!»

Кампанія А1 падтрымала дабрачынную акцыю Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа «Збяром дзяцей у школу!». Да новага навучальнага года былі закуплены канцылярскія тавары і развіваючыя планшэты для Сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Цэнтральнага раёна г. Мінска і Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

«Збяром дзяцей у школу!» – рэспубліканская дабрачынная акцыя, якую штогод напярэдадні новага навучальнага года праводзіць Беларускі Чырвоны Крыж, каб дапамагчы падрыхтавацца да Дня ведаў дзецям са шматдзетных і няпоўных сем'яў, сем'яў уцекачоў ці вымушаных перасяленцаў, а таксама дзецям з інваліднасцю.

«Сёння сабраць дзіця ў школу бывае дастаткова няпроста для любой сям'і. А ў нашай краіне яшчэ ёсць сем'і, якім зрабіць гэта самастойна асабліва цяжка. Таму ўжо некалькі гадоў напярэдадні 1 Верасня Чырвоны Крыж дапамагае ім у пошуку і набыцці ўсяго неабходнага да новага навучальнага года. Радасна ўсведамляць, што можна разлічваць не толькі на сябе і асобных людзей, але і на сацыяльна-адказны бізнес. Мы дзякуем кампаніі А1 за аказаную нам падтрымку і фінансавую дапамогу. Дзякуючы нашым супольным намаганням у дзяцей будзе ўсё патрэбнае, каб атрымліваць якасную адукацыю»,пракаментавала старшыня цэнтральнай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа г. Мінска, Алена Штанюк.

У рамках акцыі для Сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Цэнтральнага раёна г. Мінска былі набытыя канцылярскія тавары. Яны прызначаны для дзяцей, якія знаходзяцца ў цэнтры і наведваюць дадатковыя заняткі.

У Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця будуць перададзены магнітныя дошкі і развіваючыя планшэты. Яны прызначаны для дзяцей рознага ўзросту, бо дапамагаюць вывучыць алфавіт і складаць словы, запамінаць лічбы і вучыцца лічыць, адрозніваць колеры ці гукі. Буйны памер знакаў, літар і лічбаў, якія ідуць у камплекце з гэтымі прыладамі, а таксама іх яркія колеры, дапамагаюць прыцягнуць увагу дзіцяці і палегчыць працэс запамінання неабходнай інфармацыі, што асабліва важна для выхаванцаў установы.

У рамках дабрачыннай акцыі Чырвонага Крыжа «Збяром дзяцей у школу!» падарункі да новага навучальнага года таксама атрымаюць дзеці-інваліды, дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, шматдзетныя сем'і.

 

Дапамога дзецям з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1. Кампанія ганарыцца доўгай гісторыяй дабрачыннасці і дапамогі дзецям, якія маюць асаблівыя патрэбы, а таксама рэалізуе маштабныя сацыяльныя адукацыйныя праекты.