Камфорт у новым трэндавым дызайне: праграма «Мой А1» атрымала маштабнае абнаўленне | Навiны | Пра кампанію

Камфорт у новым трэндавым дызайне: праграма «Мой А1» атрымала маштабнае абнаўленне

Праграма «Мой А1» для мабільных прылад атрымала буйное абнаўленне, якое ўключае ў сябе мноства змен, пачынаючы ад афармлення і заканчваючы функцыянальнасцю. Адным з самых заўважных новаўвядзенняў стаў трэндавы дызайн. Цяпер на галоўнай старонцы з'явіліся яркія сторыз, якія дапамогуць карыстальнікам даведацца пра самыя актуальныя прапановы кампаніі, такія як акцыі, зніжкі на абсталяванне, цікавыя навінкі і многае іншае.

 

Змены закранулі і некаторыя раздзелы праграмы. З'явіўся раздзел eShop, адкуль можна перайсці ў інтэрнэт-магазін А1, а таксама паглядзець гісторыю сваіх замоў. Была перапрацаваная і ўкладка «Яшчэ» — цяпер там знаходзяцца блок «Профіль», зручныя раздзелы «Роўмінг» і «Дапамога і падтрымка» з доступам да ўсёй неабходнай даведачнай інфармацыі.

 

Апрача таго, з выхадам абнаўлення карыстальнікі атрымалі магчымасць выбіраць тэму афармлення праграмы: светлую або цёмную.

 

«Мой А1» дазваляе кантраляваць актуальны стан нумароў і рахункаў, сачыць за рэштай хвілін і інтэрнэт-трафіка, правяраць баланс, кіраваць тарыфнымі планамі і паслугамі. Праграма таксама дае магчымасць кліентам дадаваць не толькі ўласныя нумары, але і акаўнты блізкіх (напрыклад, дзяцей ці бацькоў пасля іх згоды), каб кіраваць неабходнымі паслугамі ў аддаленым рэжыме. Апрача таго, «Мой А1» дапамагае карыстальнікам адсочваць свае пакупкі, аформленыя ў інтэрнэт-магазіне, уключаючы гісторыю раней зробленых замоў і статус актуальных.

 

Праграма заклікана забяспечыць абанентам А1 найлепшы карыстальніцкі вопыт і пашырыць магчымасці для самастойнага вырашэння ўзніклых пытанняў у любы зручны час. Усталёўвайце «Мой А1», каб першымі даведацца пра ўсе актуальныя навіны, кіраваць сваімі нумарамі і рабіць пакупкі з максімальным камфортам!

 

«Мой А1» можна спампаваць у Google Play, App Store або AppGallery.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.