А1 і Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту арганізуюць кіберспартыўныя турніры на UniCon & Game Expo | Навiны | Пра кампанію

А1 і Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту арганізуюць кіберспартыўныя турніры на UniCon & Game Expo

З 9 па 11 верасня ў рамках Х канвента фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў і камп’ютарных гульняў UniCon-2022 і V выстаўкі Game Expo Minsk Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту сумесна з кампаніяй А1 прадставяць свой стэнд і арганізуюць серыю аматарскіх турніраў па самых папулярных кіберспартыўных дысцыплінах.

 

Пазнаёміцца з праграмай стэнда Беларускай асацыяцыі камп’ютарнага спорту і А1 наведвальнікі выстаўкі UniCon & Game Expo змогуць 9, 10 і 11 верасня 2022 г. з 12:00 да 19:00 у Футбольным манежы (пр-т Пераможцаў, 20/2). Тэрыторыя стэнда будзе падзеленая на некалькі зон, дзе пройдуць адкрытыя ўрокі, тэматычныя квізы, сустрэчы прадстаўнікоў асацыяцыі з партнёрамі, а таксама турніры па самых папулярных камп’ютарных і мабільных гульнях – ад Counter Strike: Global Offensive і Dota 2 да Brawl Stars і PUBG: Mobile.

 

Удзельнікамі большасці віртуальных баёў змогуць стаць усе ахвочыя. На стэндзе будзе арганізаваны афлайн-набор у акадэмію Pavaga Gaming, дзе можна паляпшаць свае навыкі гульні пад куратарствам вопытных кіберспартсменаў і ўдзельнічаць у турнірах, якія праводзіць суполка. Акрамя таго, сярод наведвальнікаў стэнда на выстаўцы Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту сумесна з HAFF разыграе гульнявы ПК.

 

За два гады з моманту заснавання Беларускай асацыяцыі камп’ютарнага спорту, створанай па ініцыятыве А1, да яе ўжо далучыліся 23 арганізацыі. З многімі з іх – кіберспартыўнай арганізацыяй Pavaga Gaming, камандай Platoon, кіберспартыўнымі прасторамі Meta Arena, CyberUnion, CyberX і іншымі ўдзельнікамі рынку – асацыяцыя пазнаёміць наведвальнікаў выстаўкі. Частка турніраў на стэндзе будзе арганізаваная членамі Асацыяцыі з розных гарадоў: Мінска, Гомеля, Гродна і іншых.

 

UniCon – гэта фестываль фантастыкі, фэнтэзі, коміксаў і камп’ютарных гульняў, які праводзіцца ў фармаце ComicCon і падобных яму канвентаў. Больш падрабязна аб мерапрыемстве можна даведацца па спасылцы.