Як абараніць дзяцей і падлеткаў ад анлайн-пагроз, захаваўшы давер: завяршыўся самы цёплы сезон Клуба адказных інфлюэнсераў «Ты ў сеціве» | Навiны | Пра кампанію

Як абараніць дзяцей і падлеткаў ад анлайн-пагроз, захаваўшы давер: завяршыўся самы цёплы сезон Клуба адказных інфлюэнсераў «Ты ў сеціве»

ESG

Завяршыўся другі сезон Клуба адказных інфлюэнсераў «Ты ў сеціве», які A1 праводзіць у партнёрстве з Беларускім дзіцячым фондам і ЮНФПА. Чатыры сустрэчы, больш за 20 блогераў-бацькоў з сумарным ахопам звыш 5 мільёнаў чалавек, а таксама эксперты ў галіне псіхалогіі, педагогікі і кібербяспекі – усё гэта стала асновай для шчырага дыялогу пра лічбавае бацькоўства і пра тое, як абараніць дзяцей анлайн.

Канцэпцыя сезона – «Узаемная падпіска» – зрабілася сімвалам адкрытасці і даверу паміж бацькамі і дзецьмі. Сёння менавіта бацькі – першыя інфлюэнсеры ў жыцці дзіцяці, і тое, як яны кажуць пра бяспеку, павагу і асабістыя межы, шмат у чым вызначае, як дзеці будуць пачувацца ў сеціве.

За чатыры тыдні ўдзельнікі Клуба ў абмеркаваннях з экспертамі сфарміравалі свае правілы сямейнай лічбавай гігіены. У працэсе стала відавочна: многія бацькі адчуваюць стрэс праз пастаянную анлайн-прысутнасць сям’і, а таксама адчуваюць нястачу ведаў і ўпэўненасці ў выкарыстанні канкрэтных інструментаў абароны – ад налад «бацькоўскага кантролю» і службаў дапамогі да кіравання прыватнасцю даных у сацсетках.

 

«Гарманічны баланс бацькоўскага кантролю і даверу, адкрытае, заснаванае на ўзаемаразуменні, абмеркаванне пытанняў абароны і бяспекі ў інтэрнэце, асабісты прыклад – аснова лічбавага бацькоўства, бяспекі і псіхалагічнага камфорту ў інтэрнэт-прасторы. Клуб „Ты ў сеціве‟ зрабіўся той пляцоўкай, дзе бацькі, падлеткі і блогеры разам знаходзяць рашэнні і шлях да таго, каб інфармацыйныя тэхналогіі і інтэрнэт-прастора служылі крыніцай для развіцця дзіцяці, раскрыцця яго творчых здольнасцяў і былі інструментам камунікацыі, але не крыніцай пагроз», – падкрэсліла кіраўнік офіса ЮНФПА ў Беларусі Вольга Атрошчанка.

ККлючавыя тэмы сезона: лічбавы гвалт і спосабы абароны і падтрымкі дзіцяці; інтымная бяспека і прыватнасць падлеткаў, патлумачаныя зразумелай і далікатнай мовай; лічбавая гігіена сям’і і абарона ад махляроў, з лайфхакамі, якія блогеры забралі сабе ў «маст-хэв».

 

Кожная сустрэча праходзіла ў фармаце дыялогу: рэальныя гісторыі, нечаканыя інсайты і парады экспертаў па псіхалогіі і кібербяспецы, якімі можна карыстацца адразу. «Самая значная выснова сезона: калі бацькі гатовыя размаўляць з дзецьмі пра складаныя тэмы, а дзеці адчуваюць сябе пачутымі, анлайн перастае быць пагрозай і робіцца прасторай магчымасцяў. А тэма лічбавай бяспекі мусіць быць нармальнай часткай сямейнай культуры – такой жа важнай, як размовы пра вучобу або здароўе», – адзначыла старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду Людміла Кандрашова.

Сезон стаў не проста серыяй сустрэч – ён натхніў удзельнікаў ствараць карысны, сумленны, зразумелы кантэнт пра лічбавае бацькоўства. Сторыс, відэаагляды, каруселі з парадамі, чэк-спісы і важныя размовы цяпер вісяць шмат у якіх блогераў у «замацаваных» – усё дзякуючы ведам і эмацыйнай падтрымцы, якую даў Клуб.

Па выніках праекта ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты і сталі амбасадарамі адказнага ўплыву А1. Усе інфармацыйныя матэрыялы будуць даступныя на платформе праекта і адкрытыя для ўсіх, хто хоча пабудаваць з дзіцём шчыры і пісьменны дыялог пра лічбавы свет.