Да свайго 5-годдзя VOKA разыграе 555 прызоў

Відэасэрвісу VOKA спаўняецца пяць гадоў. У гонар свята VOKA падрыхтаваў для сваіх карыстальнікаў 555 падарункаў і бясплатныя прома-коды на кантэнт відэасэрвісу. Атрымаць іх змогуць удзельнікі рэкламнай гульні, якая стартуе 16 жніўня – у Дзень нараджэння VOKA.
Шанец выйграць маюць усе, хто праглядае або хоча праглядаць разнастайныя тэлеканалы, фільмы і серыялы з шырокай калекцыі відэасэрвісу VOKA. Каб стаць удзельнікам рэкламнай гульні, неабходна аформіць падпіску на пакет «VOKA Усё ўключана» і атрымаць доступ да больш за 120 ТБ-каналаў, больш за 20 тысяч фільмаў і серыялаў ад анлайн-кінатэатраў MEGOGO, ivi, START і «Амедыятэка», а таксама стужак сусвету Marvel і мультфільмаў Disney, музычных трансляцый і ўласнага кантэнту. Таму што менавіта сярод падпісантаў гэтага пакета і будуць разыграны 555 святочных прызоў.
Усё, што трэба для ўдзелу ў розыгрышы, – па-першае, з 16 жніўня па 16 верасня зайсці на прома-сайт b-day.voka.tv і зарэгістравацца як удзельнік. Па-другое, неабходна мець ужо аформленую 30-дзённую падпіску на гэты пакет і заставацца яго карыстальнікам да 1 кастрычніка ўключна. Калі ж падпіска не аформлена – паспець падключыць пакет «VOKA Усё ўключана» ў перыяд з 16 жніўня па 16 верасня. Пры гэтым рэгістрацыя дае права на гарантаваны падарунак да Дня нараджэння VOKA – 14-дзённы прома-код на падпіску «VOKA Усё ўключана».
Кожны, хто запоўніць рэгістрацыйную форму на святочным сайце VOKA, стане прэтэндэнтам на адзін з 555 прызоў: 500 квіткоў у кінатэатр VOKA CINEMA на дваіх, 50 смарт-тэлевізараў або 5 паездак на дваіх на юбілейны 70-ы Берлінскі міжнародны кінафестываль, які пройдзе з 20 па 29 лютага 2020 года ў сталіцы Нямеччыны. Вынікі гульні будуць падведзены 7 кастрычніка.
Акрамя магчымасці зарэгістравацца для ўдзелу ў гульні і выйграць адзін з 555 прызоў, кожны наведвальнік святочнага сайта b-day.voka.tv зможа стварыць тэматычную кіна-паштоўку са сваімі ўлюбёнымі фільмамі і ўласным тэкстам, каб даслаць яе сябрам ці размясціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках.