iPhone 16 Pro і Pro Max у А1: вялікі аб’ём памяці – для вашых магчымасцей | Навiны | Пра кампанію

iPhone 16 Pro і Pro Max у А1: вялікі аб’ём памяці – для вашых магчымасцей

Прылады

У А1 стартаваў продаж флагманаў ад Apple: iPhone 16 Pro з аб’ёмам памяці 512 ГБ і 1 ТБ, а таксама iPhone 16 Pro Max на 1 ТБ. Смартфоны даступныя для куплі як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку або крэдыт.

 

Смартфоны маюць тытанавы корпус, а экран і задняя панэль абароненыя звышмоцным пакрыццём Ceramic Shield, устойлівым да ўдараў і драпін. Дысплэй Super Retina XDR з частатой абнаўлення 120 Гц і тэхналогіяй ProMotion забяспечвае ўражальную якасць выявы.

 

iPhone 16 Pro і Pro Max аснашчаны перадавым працэсарам A18 Pro: самым магутным чыпам Apple, які забяспечвае неверагодную хуткасць работы і энергаэфектыўнасць. Ён ідэальна падыходзіць для гульняў, апрацоўкі відэа і шматзадачнасці. Трайная сістэма камер новага пакалення дазваляе рабіць яркія і дэталізаваныя здымкі, нават ва ўмовах нізкай асветленасці, дзякуючы 48 Мп асноўнаму сэнсару, ультрашырокавугольнай і тэлефота камерам. Відэа запісваецца ў кінематаграфічнай якасці, што адкрывае новыя магчымасці для стварэння кантэнту.

 

Вялікі аб’ём памяці да 1 ТБ дазваляе захоўваць тысячы фатаграфій, гадзіны відэа, шырокія калекцыі праграм і важныя файлы, не турбуючыся аб няхватцы месца. Гэта ідэальны выбар для прафесіяналаў, якія працуюць з мультымедыя, і карыстальнікаў, якім патрабуецца максімум прасторы для даных.

 

Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.

 

А з сертыфікатамі «Пашыраная СМАРТ-гарантыя» вы зможаце забяспечыць максімальную абарону набытых у А1 прылад пры наступленні негарантыйных выпадкаў. Падрабязней пра сэрвісную праграму можна даведацца на спецыяльнай старонцы.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.